У Хрысціянскім адукацыйным цэнтры імя святых Мяфодзія і Кірыла адкрыўся моладзевы багаслоўска-дыскусійны клуб «Анкіра»
18 лютага 2021Пасля вымушанага перапынку, выкліканага эпідэміялагічнай сітуацыяй, часткова аднавіла сваю працу Нядзельная школа міжнароднага грамадскага аб'яднання «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла». Заняткі ў старэйшай групе зараз праходзяць у форме дыскусійнага багаслоўскага клуба. Назва клуба — «Анкира» (άγκυρα), што з грэчаскай мовы перакладаецца як якар, які з'яўляецца вобразам надзеі. Якар — апора карабля ў моры, надзея — апора душы ў хрысціянстве.
Выкладанне вядзецца па праграме «Веравучэнне» Нядзельнай школы Праваслаўнага Свята-Ціханаўскага гуманітарнага ўніверсітэта (горад Масква).
Узрост удзельнікаў багаслоўскага клуба — ад 13 да 16 гадоў. Ім выкладаюць выпускніца Інстытута тэалогіі БДУ Ганна Чырыкава і студэнт 3 курса Інстытута тэалогіі БДУ Ягор Буявец. Заняткі праходзяць па нядзелях з 14.30 да 16.30 у памяшканні Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра па адрасе: вул. Кісялёва, 38, к. 317.
Першы сход клуба з удзелам святара Святаслава Рагальскага, старшыні праўлення Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра, адбыўся 10 студзеня. Наступная сустрэча была прысвечана памяці спачылага Высокапраасвяшчэннейшага мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Далей заняткі праводзіліся ў адпаведнасці з праграмай і былі прысвечаны вывучэнню Сімвала Веры. На будучых занятках плануецца штомесячнае правядзенне відэаўрокаў. Пасля заняткаў праходзіць чаяванне.
Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла запрашае ўсіх ахвотных юнакоў і дзяўчат далучацца да працы клуба. Для ўдзелу ў занятках трэба звязацца з адным з выкладчыкаў.
Кантактная інфармацыя:
Буявец Ягор Аляксеевіч + 375298584527 (МТС)
Чырыкава Ганна Алегаўна + 375298557916 (МТС)
Instagram профіль: @_ankyra