У Інстытуце тэалогіі БДУ адкрыецца выстаўка Уладзіміра Сайко «Ад крыніц зямлі…»
03 верасня 2019Дата: 10 верасня.
Час: 16.00.
Адрас: Інстытут тэалогіі БДУ, праспект Незалежнасці, 24, аўдыторыя 307.
Уладзімір Рыгоравіч Сайко — беларускі жывапісец, баталіст, член Саюза мастакоў Расіі.
Сайко Уладзімір Рыгоравіч нарадзіўся 12 жніўня 1991 года ў горадзе Валожыне Мінскай вобласці. Вучыўся ў Рэспубліканскім каледжы мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка (кірунак жывапіс станковы), на факультэце станковага жывапісу Маскоўскага дзяржаўнага акадэмічнага мастацкага інстытута («МГАХИ») імя В. І. Сурыкава ў Маскве, затым у Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. На дадзены момант на сваім рахунку мае 10 персанальных, 7 рэспубліканскіх і міжнародных, каля 35 сумесных выстаў. У 2009-2012 гадах браў удзел у шматлікіх радыё- і тэлеперадачах, тэматыкай якіх было мастацтва, з 2009 года з'яўляўся неаднаразовым галоўным героем у нумарах часопіса «Бярозка», моладзевай газеты «Утро», «Вечерний Минск» і іншых выданняў. З 2009 года пачаў займацца кніжнай графікай i аформіў многія паэтычныя зборнікі («Нашчадкі», «Бунтар», «Выбраннік» і інш.) З 2012 па 2014 гады з'яўляўся выкладчыкам жывапісу, малюнка і кампазіцыі ў заснаванай ім студыі выяўленчага мастацтва «Жывапісны настрой» на базе Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «АРТ» горада Мінска. З 2014 па 2015 гады — выкладчык спецыяльных дысцыплін у школе мастацтваў «ARTTESSschool» (Мінск). У 2015 годзе заснаваў сваю прыватную мастацкую майстэрню жывапісу, малюнка і кампазіцыі Уладзіміра Сайко ў вёсцы Жажэлка Смалявіцкага раёна, дзе працуе і выкладае цяпер. З 2015 года — актыўны ўдзельнік творчай студыі «Weltall», якая працуе ў сталічным рэгіёне і ставіць адной з асноўных задач захаванне культурнай спадчыны Беларусі і патрыятычнае выхаванне нашай моладзі ў гэтым кантэксце. З 2016 года знаходзіцца ў клубе гістарычнай рэканструкцыі «Рубеж» (Брэст) у якасці мастака-баталіста. Творы Уладзіміра Сайко захоўваюцца ў зборах міжнароднай арганізацыі па захаванню культурнай спадчыны «ЮНЕСКА» (цэнтр Луі Франсуа, Труа, Францыя), Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, Мінскай дзяржаўнай публічнай бібліятэцы імя Янкі Купалы, Беларускім дзяржаўным доме дружбы, Пружанскім асабняку, Ружанскім сядзібна-палацавым комплексе Сапег (закладзена аснова калекцыі), Лідскім гісторыка-краязнаўчым музеі, Ашмянскім краязнаўчым музеі (закладзена аснова галерэі, прысвечанай жыццю і дзейнасці Ф. Рушчыца), Ваўкавыскім гісторыка-краязнаўчым музеі імя П. І. Баграціёна, Мядзельскім краязнаўчым музеі, Уздзенскім краязнаўчым музеі, Слонімскім краязнаўчым музеі (закладзена аснова галерэі, прысвечанай жыццю і дзейнасці М. К. Агінскага), Смаргонскім краязнаўчым музеі, Лагойскім гісторыка-краязнаўчым музеі, Валожынскім краязнаўчым музеі, музеі-сядзібе Ф. Рушчыца ў вёсцы Багданава, Свіслацкім краязнаўчым музеі, Мазырскім аб'яднаным краязнаўчым музеі, Тураўскім краязнаўчым музеі, калекцыі клуба гістарычнай рэканструкцыі «Рубеж»; а таксама прыватных калекцыях: Беларусі, Расійскай Федэрацыі, Украіны, Польшчы, Кітая, Італіі, Францыі, Швейцарыі, Сербіі, Чарнагорыі, Германіі, Туркменістана, Ірана, ПАР, ЗША, Канады, Эквадора і многіх іншых краін свету.
На выставе ў Інстытуце тэалогіі будуць прадстаўлены пейзажныя, партрэтныя і батальныя палотны мастака.
Кантактны тэлефон: Дзмітрыева Алена Валер'еўна, +375 44 722 16 02.