У Выдавецтве Маскоўскай Патрыярхіі выйшла кніга «Малышы ў праваслаўным лагеры: методыка арганізацыі і правядзення. 6-10 гадоў»

27 ліпеня 2021

210726__MPL__350.jpg

У выдавецтве Маскоўскай Патрыярхіі пад агульнай рэдакцыяй свяшчэнніка Яўгена Мароза выйшла ў свет кніга «Малышы ў праваслаўным лагеры: методыка арганізацыі і правядзення. 6-10 гадоў».

Кніга працягвае серыю метадычных дапаможнікаў па арганізацыі дзіцячага і маладзёжнага жыцця ў царкоўнай абшчыне сіламі прыхаджан. У выданні адлюстраваны прынцыпы стварэння комплексных праграм для працы з дзецьмі малодшага школьнага ўзросту 6-10 гадоў у летнім лагеры, дадзены рэкамендацыі па падрыхтоўцы праваслаўнага дзіцячага лагера, асаблівая ўвага нададзена рашэнню педагагічных задач. Дапаможнік можа быць карысны шырокаму колу чытачоў: бацькам, святарам, студэнтам, праваслаўным педагогам.

Выданне мае грыф «Дапушчана да распаўсюджвання Выдавецкай Радай Рускай Праваслаўнай Царквы» (ІС Р21-115-3228) на падставе заключэння Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі № 020-28-086.

Больш падрабязная інфармацыя і змест новай кнігі апублікаваны на сайце Выдавецтва Маскоўскай Патрыярхіі.

Патрыярхія.ру/Church.by