У Лідскай епархіі адбыўся III злёт выхаванцаў нядзельных школ «Праваслаўе — мая вера»

03 жніўня 2021

top.jpg

Па благаславенню епіскапа Лідскага і Смаргонскага Парфірыя з 30 ліпеня па 1 жніўня 2021 года адбыўся III злёт выхаванцаў нядзельных школ Лідскай епархіі «Праваслаўе — мая вера».

Злёт быў арганізаваны кіраўніком аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Лідскай епархіі, настаяцелем храма Усіх Святых протаіерэем Уладзімірам Яромічам. Адбыўся злёт на базе Духоўна-асветніцкага цэнтра Архіерэйскага падворка ў Вялічках.

У злёце прынялі ўдзел шэсць зборных каманд ад благачынняў Лідскай епархіі (Лідскага, Смаргонскага, Іўеўскага, Ашмянскага і Астравецкага), а таксама каманда храма Усіх Святых. Усяго на мерапрыемства з'ехаліся 28 удзельнікаў каманд.

Для хлопчыкаў і дзяўчынак былі арганізаваны відэалекторый, інтэлектуальныя гульні, гульні на свежым паветры. Рабяты ўдзельнічалі ў набажэнствах і хрэсным ходзе. Адной з самых запамінальных падзей стала гутрка ў нефармальнай абстаноўцы ўвечары ля вогнішча з епіскапам Лідскім і Смаргонскім Парфірыем. Уладыка паразмаўляў з удзельнікамі злёту, адказаў на пытанні і падаў архіпастырскае благаславенне.

Лідская епархія/Church.by