У Мінску, Полацку і Жыровічах адбудуцца прэзентацыі кнігі пра свяшчэннамучаніка Іаана (Помера)

25 студзеня 2020

704184_0_01.jpg

2-4 лютага 2020 года ў Мінску, Полацку і Жыровічах пройдуць прэзентацыі двухтомнага выдання, прысвечанага выдатнаму іерарху Рускай Праваслаўнай Царквы XX стагоддзя — свяшчэннамучаніку Іаану (Поммеру) (1876 — 1934), архіепіскапу Рыжскаму.

Жыццёвы шлях свяшчэннамучаніка Іаана звязаны з беларускім краем, дзе ён у 1912 годзе пачаў служэнне ў якасці епіскапа Слуцкага, вікарыя Мінскай епархіі. Пасля свяціцель праявіў сябе ў супрацьстаянні расколу абнаўленцкага тыпу на тэрыторыі Пензенскай губерні. У 1921 годзе епіскап Іаан атрымаў прызначэнне на служэнне ў Латвіі, дзе паслядоўна адстойваў царкоўныя інтарэсы і праводзіў лінію на захаванне кананічнага адзінства Рускай Праваслаўнай Царквы. У ноч з 11 на 12 кастрычніка 1934 года невядомыя падвергнулі свяціцеля страшным катаванням і пасля стрэлу ў скронь спалілі. Злачынства да гэтага дня застаецца нераскрытым. Рашэннем Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы ў 2001 годзе архіепіскап Рыжскі і Латвійскі Іаан (Помер) прылічаны да Сабору навамучанікаў і вызнаўцаў Царквы Рускай.

146798-1.jpg

Прэзентаванае выданне ўключае дзве кнігі. Першы том уяўляе сабой манаграфію С. В. Зелева і К. Г. Арыставай аб жыцці і служэнні свяшчэннамучаніка, заснаваную на вялікім масіве архіўных дакументаў, следчых матэрыялаў і ўспамінаў. Другі том ўяўляе сабой збор выбраных твораў архіепіскапа Іаана (рэдактар і складальнік К. Г. Арыстава). Матэрыялы раскрываюць не толькі гістарычны кантэкст яго вызнаўчага подзвігу, але і ўнікальнасць асобы, адначасова і царкоўнага іерарха, і палітыка. Публікуемы матэрыял падрабязна пракаментаваны і ілюстраваны.

Падчас прэзентацый мяркуецца выступленне аўтара, рэдактара і складальніка абодвух тамоў кнігі — К. Г. Арыставай, дацэнта Пензенскай духоўнай семінарыі.

Расклад прэзентацый:

2 лютага 2020 года прэзентацыя пройдзе ў Мінскай духоўнай семінарыі (аг. Жыровічы, вул. Саборная, 55). Месца правядзення: актавая зала. Пачатак мерапрыемства: 18.00 . Уваход вольны.

3 лютага 2020 года прэзентацыя пройдзе ў Мінскай духоўнай акадэміі (г. Мінск, вул. Зыбіцкая, 27). Месца правядзення: актавая зала. Пачатак мерапрыемства: 17.30. Уваход вольны.

4 лютага 2020 года прэзентацыя пройдзе ў будынку нядзельнай школы Полацкага кафедральнага сабора (г. Полацк, вул. Ніжнепакроўская. Пачатак мерапрыемства: 18.00 Уваход вольны. 

МінДА / Church.by