У Мінску пройдуць XXIV Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні

27 мая 2018

kmch_banner.jpg

29-30 мая 2018 года ў горадзе Мінску адбудуцца XXIV Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні на тэму: «Хрысціянства як інтэгруючы фактар сусветнай культуры».

Штогадовыя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні з'яўляюцца форумам, які на працягу вось ужо больш чым дваццаці гадоў аб'ядноўвае спецыялістаў і навукоўцаў з Беларусі і краін блізкага і далёкага замежжа, якія працуюць у галіне тэалогіі, гісторыі, філасофіі, культуралогіі і рэлігіязнаўства. Чытанні з'яўляюцца ўнікальнай пляцоўкай для абмеркавання навуковых прац і пошукаў у сферы гуманітарных ведаў, а таксама абмеркавання праблем міжкультурнага і міжканфесійнага дыялогу, хрысціянскай духоўнасці і яе значэння для сучаснага свету. У гэтым годзе да ўдзелу ў Чытаннях былі запрошаны больш за 100 чалавек, у тым ліку навукоўцы з краін СНД і далёкага замежжа.

Арганізатарамі Чытанняў выступаюць: міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла», дзяржаўная ўстанова адукацыі «Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, Мінская духоўная акадэмія імя свяціцеля Кірыла Тураўскага. Чытанні пройдуць пры падтрымцы Мінгарвыканкама, Беларускай Праваслаўнай Царквы, Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Адкрыццё канферэнцыі адбудзецца 29 мая 2018 года ў 14:30 у канферэнц-зале Мінскай гарадской ратушы (плошча Свабоды, 2). У цырымоніі адкрыцця і пленарным пасяджэнні прымуць удзел: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, рэктар Інстытута тэалогіі БДУ; арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, мітрапаліт Мінска-Магілёўскі (Рымска-Каталіцкая Царква); прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання, міністэрстваў і ведамстваў, навуковых устаноў Рэспублікі Беларусь, рэктары ВНУ, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса.

У рамках адкрыцця XXIV Міжнародных Кірыла-Мяфодзіеўскіх чытанняў адбудзецца адкрыццё Першай харавой асамблеі «Спяваюць дзеці — спявае горад!», арганізуемай ДУА «Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі». У фестывалі прымуць удзел узорныя хоры 16 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі горада Мінска, а таксама хор Мінскай духоўнай акадэміі.

Другі дзень работы канферэнцыі пачнецца з пленарнага пасяджэння ў актавай зале Мінскай духоўнай акадэміі (вул. Зыбіцкая, 27), пасля чаго Чытанні працягнуць сваю работу ў фармаце наступных секцый:

Секцыя 1. «Хрысціянскія каштоўнасці ў сістэме адукацыі» (Мінская духоўная акадэмія, зала пасяджэнняў Вучонага савета).

Секцыя 2. «Актуальныя пытанні гісторыі Беларускай Праваслаўнай Царквы» (Мінская духоўная акадэмія, актавая зала).

Секцыя 3. «Біблія ў жыцці грамадства» (Мінская духоўная акадэмія, біблейскі кабінет).

Секцыя 4. «Багаслоўе культуры» (Інстытут тэалогіі БДУ, праспект Незалежнасці, 24, аўд. 307).

Секцыя 5. «Культура этнаканфесійнанага добрасуседства» (Інстытут тэалогіі БДУ, аўд. 203).

Секцыя 6. «Хрысціянства і актуальныя праблемы экалогіі» (Інстытут тэалогіі БДУ, аўд. 305).

Секцыя 7. «Актуальныя праблемы рэлігіязнаўства» (Інстытут тэалогіі БДУ, аўд. 305).

Студэнцкая секцыя 1 (Мінская духоўная акадэмія, аўд. 4).

Студэнцкая секцыя 2 (Мінская духоўная акадэмія, аўд. 15).

У завяршэнне канферэнцыі пройдуць круглыя сталы:

Круглы стол 1: «Духоўнасць, маральнасць, традыцыі. Хрысціянскія каштоўнасці ў сістэме адукацыі» (Мінская духоўная акадэмія, зала пасяджэнняў Вучонага савета).

Круглы стол 2: «Сучасная рэлігійнасць: паралельнасць інтэгруючых і дезінтэгруючых працэсаў у грамадстве» (Інстытут тэалогіі БДУ, аўд. 203).

Традыцыйна ў рамках Чытанняў 29-30 мая адбудзецца бібліятэчная канферэнцыя «Духоўнае адраджэнне грамадства і праваслаўная кніга» і практыкум па арганізацыі работы царкоўнай бібліятэкі і па рабоце з АБІС ІРБІС (прыход храма ў гонар іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць», вул. Прытыцкага, 65)

Праграма Чытанняў даступная на сайце christeducenter.by.  

Кантактная асоба для СМІ:

+375 33 696 99 41 Пацеева Алена Сяргееўна

Church.by