У Мінску затрыманы лжэсвятар

19 верасня 2018

a6042.jpg

У Мінску затрыманы лжэсвятар, які прадстаўляўся айцом Аляксандрам. Падманным шляхам, пад падставай зняцця псуты і будаўніцтва храмаў ён завалодаў грашовымі сродкамі і ювелірнымі вырабамі грамадзян.

Праваахоўнікам вядома, што свае супрацьпраўныя дзеянні «айцец Аляксандр» ажыццяўляў на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Міліцыя просіць грамадзян, якія пацярпелі ад дзеянняў названай асобы, звяртацца па тэлефоне 102.

Фота УУС Брэсцкага аблвыканкама

Church.by