У небе над Бабруйскам адбыўся паветраны хрэсны ход

02 жніўня 2021

top.jpg

1 жніўня 2021 года ў небе над Бабруйскам адбыўся традыцыйны паветраны хрэсны ход. Перад вылетам з аэрадрома бабруйскага клуба ДТСААФ, клірык жаночага манастыра святых Жанчын-Міраносіц протаіерэй Аляксандр Лавіцкі здзейсніў малебен аб дараванні здароўя, дабрабыту і дапамогі Божай усім жыхарам горада і акрапіў асвячонай вадой будынак аэраклуба.

У хрэсным ходзе прынялі ўдзел таксама настаяцельніца манастыра святых Жанчын-Міраносіц ігумення Параскева (Ельская) і іншыя запрошаныя госці.

У самалёце знаходзіліся праваслаўныя святыні: крыж з часцінкамі мошчаў многіх угоднікаў Божых, абраз Прасвятой Багародзіцы «Казанскі» і іншыя абразы.

Бабруйская епархія / Church.by