У Ракаве на тэрыторыі Свята-Праабражэнскага прыхода праходзіць дабрачынны кірмаш
10 жніўня 20218 жніўня на тэрыторыі Свята-Праабражэнскага прыхода а.г. Ракаў пачаўся дабрачынны кірмаш, у межах якога была арганізавана выстава-продаж кандытарскіх вырабаў, вырабаў з воўны, карцін і іншых вынікаў творчай дзейнасці дзяцей творчай студыі «Лісіная Нара» пры нядзельнай школе, а таксама падапечных Ракаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната.
На мерапрыемстве гучала жывая музыка. Моладзевым брацтвам быў арганізаваны салодкі стол, дэгустацыя сыроў мясцовай вытворчасці, выступалі клоўны, працавалі майстар-класы па валенні з воўны, атракцыён мыльных бурбалак для дзяцей і інш.
У працы кірмашу прыняла ўдзел дырэктар Ракаўскага цэнтра народнай творчасці Крысціна Лямбовіч, якая разам са сваімі вучнямі прадставіла экспазіцыю з вырабленых ёю саматканых валожынскіх паясоў, а таксама азнаёміла тых, хто цікавіцца, з тэхналогіяй іх вытворчасці. Традыцыя вырабу гэтага старажытнага этнічнага аксэсуара мае статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.
Мерапрыемства працягне сваю працу 15 жніўня. Сабраныя сродкі пойдуць на набыццё воўны, спецыяльных іголак, а таксама іншай сыравіны расходных матэрыялаў для майстар-класаў у мясцовым псіханеўралагічным доме-інтэрнаце.