У Свята-Лізавецінскім манастыры горада Мінска адбудзецца Велікодны канцэрт студэнтаў БДУК
22 мая 202123 мая 2021 годзе ў Свята-Лізавецінскім манастыры горада Мінска студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў прадставяць музычную праграму, прысвечаную светламу святу Вялікадня.
Супрацоўніцтва паміж сястрыцтвам абіцелі ў гонар святой прападобнамучаніцы вялікай княгіні Лізаветы і Беларускім дзяржаўным універсітэтам культуры і мастацтваў працягваецца шмат гадоў. У навучальнай установе адкрыта капліца ў гонар Пакрова Божай Маці, у галоўным корпусе ВНУ абсталяваны праваслаўны куток. Кожны месяц клірык абіцелі айцец Сергій Фалей служыць малебны і праводзіць гутаркі са студэнтамі. Ва ўніверсітэце экспануюцца манастырскія выставы. Добрай традыцыяй стала падрыхтоўка навучэнцамі творчых вечароў, з якімі яны выступаюць у манастыры.
Канцэрт адбудзецца ў зале сходаў нядзельнай школы манастыра па адрасе: вул. Выгоцкага, 5. Уваход вольны. Пачатак у 19:00.