Ва ўпраўленні Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці прайшла лекцыя доктара багаслоўя протаіерэя Георгія Мітрафанава

18 чэрвеня 2017

top.jpg

У рамках мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў Год навукі, у ўпраўленні Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці прайшла сустрэча кіраўніцтва і супрацоўнікаў з прафесарам Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі, доктарам багаслоўя, кандыдатам філасофскіх навук, гісторыкам, публіцыстам і кінакрытыкам протаіерэем Георгіем Мітрафанавым.

Выступленне быў прысвечана тэме: «Таямніцы і загадкі персаналій Часовага ўрада і Саўнаркама. 1917 год. Духоўна-гістарычны феномен камунізму». Лектар акцэнтаваў увагу на вытоках праблем, якія прывялі да падзеі пераломнага часу мінулай эпохі, распавёў пра лёсы шэрагу дзяржаўных дзеячаў і прадстаўнікоў Праваслаўнай Царквы.

Па заканчэнні свайго выступлення Георгій Мітрафанаў разам з клірыкамі Гродзенскай епархіі на чале з благачынным Гродзенскай акругі протаіерэем Аляксандрам Велісейчыкам абмеркавалі з начальнікам упраўлення Следчага камітэта Іосіфам Леанко надзённыя праблемы духоўна-маральнага выхавання, прававой асветы і ролі Царквы ў сучасным грамадстве.

Падобныя сустрэчы асабовага складу з духавенствам сталі ўжо традыцыйнымі. Забяспечваючы вяршэнства закона ў краіне, адстойваючы справядлівасць, супрацоўнікі ведамства ажыццяўляюць высакародную місію захавання міру, парадку і спакою ў Айчыне.

Следчы камітэт РБ / Church.by