У рамках XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар» у Віцебску пройдзе свята харавой музыкі «Славянскі дабравест»

13 ліпеня 2022

07.jpg

У рамках XXXI Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» ў Свята-Успенскім кафедральным саборы горада над Дзвіной трэці раз пройдзе свята харавой музыкі «Славянскі дабравест».

Упершыню свята адбылося ў Віцебску ў 2019 годзе па ініцыятыве дырэкцыі фестывалю «Славянскі базар» пры падтрымцы Віцебскай епархіі.

Праграма правядзення свята «Славянскі Дабравест»:

15 ліпеня ў 14:15 – свята перазвону

15 ліпень 14:30 – выступленне святочнага хору Данскога стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра (Масква)

15 ліпеня 16:00 - выступленне мужчынскага хору «Усіхсвяцкі» (Мінск)

16 Ліпеня 13:00 - выступленне ўзорнага хору хлопчыкаў ДУА «Гімназія № 3 г. Віцебска імя А. С. Пушкіна», народнага камернага хору, народнага Камернага духоўна-патрыятычнага ансамбля «Спадчына».

17 ліпеня 14:00 - выступленне хору храма святой блажэннай Матроны Маскоўскай (Віцебск) і кліраснага вакальна-харавога ансамбля «Аршанскі дабравест».

Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.

Віцебская епархія/Church.by