VII фестываль звону «Строчыцкія перазвоны-2021» сабраў больш за 20 дыпламаваных званароў з Мінскай, Салігорскай і Бабруйскай епархій [+відэа]

08 верасня 2021

top.jpg

4 верасня 2021 года на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту аграгарадка Азярцо адбыўся VII фестываль званоў пад адкрытым небам «Строчыцкія перазвоны-2021».

Фестываль, накіраваны на адраджэнне традыцый царкоўнага звона, сабраў больш за 20 дыпламаваных званароў з Мінскай, Салігорскай, Бабруйскай епархій.

Форум пачаўся з малебна святому Паўліну Міласціваму, які лічыцца нябесным заступнікам званароў. Прайшоў ён у капліцы на тэрыторыі музея. За малебнам рушыла праграма для ўсёй сям'і: выступленні музычных калектываў і званароў, літаратурна-мастацкія замалёўкі, знаёмства з гісторыяй званоў, майстар-класы і магчымасць пазваніць у званы для кожнага.

Госці свята пачулі перазвоны ў выкананні лепшых званароў Беларусі на званах XVIII-XIX стагоддзяў з фондаў музея старажытна-беларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Голас гэтых званоў, які гучаў 200-300 гадоў таму, можна пачуць толькі раз на год — на фестывалі звону ў Строчыцах.

Па словах арганізатара мерапрыемства, загадчыка аддзялення званароў Мінскага духоўнага вучылішча Багдана Бярозкіна, з пункту гледжання ўзбагачэння прафесійнага росту такія сустрэчы вельмі важныя.

Штогод удзельнікі і госці фестывалю адкрываюць для сябе новыя імёны званароў, знаёмяцца з творчасцю адзін аднаго і дзеляцца вопытам.

sobor.by/Church.by

Фотарэпартаж