Уладзімір Лягойда: Уварванне Канстанцінопальскага Патрыярхату на кананічную тэрыторыю Маскоўскага Патрыярхату не можа застацца без адказу

07 верасня 2018

top.jpg

Старшыня Сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ Уладзімір Лягойда назваў беспрэцэдэнтна грубым уварваннем на кананічную тэрыторыю Маскоўскага Патрыярхату прызначэнне Канстанцінопальскім Патрыярхатам сваіх прадстаўнікоў-епіскапаў на Украіне.

«Прызначэнне Канстанцінопальскім Патрыярхам сваіх прадстаўнікоў-епіскапаў на Украіне — без узгаднення з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі і Блажэннейшым мітрапалітам Кіеўскім і ўсяе Украіны — ёсць не што іншае, як беспрэцэдэнтна грубае ўварванне на кананічную тэрыторыю Маскоўскага Патрыярхату. Такія дзеянні не могуць застацца без адказу», — паведаміў Уладзімір Лягойда ў сваім телеграм-канале.

Раней стала вядома, што Канстанцінопальскі патрыярхат «у рамках падрыхтоўкі да прадастаўлення аўтакефаліі Праваслаўнай Царкве на Украіне» прызначыў сваімі экзархамі ў Кіеве архіепіскапа Памфілійскага Данііла з ЗША і епіскапа Эдмантанскага Іларыёна з Канады.

Патрыярхія.ru / Church.by