УВАЗЕ СМІ! 10 красавіка адбудзецца сустрэча журналістаў з Патрыяршым Экзархам

08 красавіка 2017

top.jpgПрэс-рэліз 

Дарагія браты і сёстры! Паважаныя калегі!

Запрашаем вас на перадвелікодную сустрэчу з Высокапраасвяшчэннейшым Паўлам, мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі. Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы раскажа пра Пасху Гасподнюю, аб тым, як лепш правесці святочныя дні, а таксама адкажа на пытанні журналістаў і павіншуе вашых падпісчыкаў.

Сустрэча адбудзецца 10 красавіка з 14.00 да 15.00 па адрасе: Мінск, вул Вызвалення, 10 (будынак Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, уваход з левага крыла).

Заяўкі на ўдзел дасылаць па электроннай пошце serge_le@tut.by

Даведкі па тэлефоне +375 29 6 111 379, протаіерэй Сергій Лепін.

З найлепшымі пажаданнямі,

Сінадальны інфармацыйны аддзел БПЦ

Church.by