Ва Усіхсвяцкай парафіі адбылася акцыя «СпасіБог за Перамогу»
12 мая 2021Па благаславенню протаіерэя Фёдара Поўнага, настаяцеля Усіхсвяцкага прыхода горада Мінска, моладзевы рух «Agios» правёў акцыю памяці «СпасіБог за Перамогу».
Акцыя праходзіла з 1 па 9 мая 2021 года ў знак падзякі воінам, працаўнікам тылу, а таксама ўсім, хто ўнёс уклад у Вялікую Перамогу.
У акцыі была шырокая геаграфія ўдзельнікаў: адгукнуліся Мінск, Масква, Кіеў, Брэст, Кобрын, Гомель, Гродна, а таксама Санкт-Пецярбург, Чалябінск, Смаленск, Калінінград, Севастопаль, Марыупаль, Адэса. Маладыя людзі падзяліліся памятнай інфармацыяй пра сваіх блізкіх, якія ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Звязаўшыся з кожным удзельнікам акцыі, кіраўнік моладзевага руху Мікалай Камарчук падзякаваў за ўдзел і запрасіў наведаць крыпту і музей храма-помніка ў гонар Усіх Святых. А 9 мая 2021 на пляцоўцы Instagram @minsk_molod моладзевага руху AGIOS была апублікавана рубрыка з фотаздымкамі і гісторыямі герояў.
У крыпце храма-помніка была адслужана паніхіда па ўсіх загінуўшых воінах, чые імёны прагучалі падчас акцыі. Акцыя паказала, што моладзь ведае: гэтая перамога дасталася коштам многіх мільёнаў чалавечых жыццяў.