Вакол горада Магілёва адбыўся аўтамабільны хрэсны ход з міратачывай іконай Божай Маці «Замілаванне» (Лакоцкая)

16 жніўня 2021

top.jpg15 жніўня 2021 года ў Магілёве адбыўся хрэсны ход з міратачывай іконай Божай Маці «Замілаванне» (Лакоцкая). Праваслаўныя магілёўцы аб'ехалі са святыняй вакол абласнога цэнтра, просячы Царыцу Нябесную аб нябеснай дапамозе і абароне горада на Дняпры. Гэтае паломніцтва стала завяршальнай часткай вялікага хрэснага ходу з міратачывай іконай, які праводзіцца па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха, для праслаўлення Прасвятой Багародзіцы ў гарадах і весях Белай Русі. 

dsc_0645-min-1024x686.jpg

У Магілёве хрэсны ход пачаўся са Спаса-Праабражэнскага кафедральнага сабора, дзе па заканчэнні Бажэственнай літургіі архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній адслужыў перад міратачывым абразом малебен Божай Маці, і паломнікі са святыняй адправіліся ў шлях.
У аб'ездзе Магілёва на дванаццаці аўтамабілях удзельнічалі каля пяцідзесяці магілёўцаў, якія на працягу хрэснага ходу няспынна здзяйснялі малітоўную песню: «Багародзіца Дзева, радуйся». Сярод крыжаходцаў былі і тыя хто пастаянна суправаджаў ікону «Замілаванне» — Шышкоў Юрый Іванавіч і Чаркашын Сяргей Віктаравіч з пасёлка Локаць Бранскай вобласці, якія пастаянна суправаджаюць абраз.

Узначалілі хрэсны ход святар Аляксей Скоб з храма святых праведных Іаакіма і Ганны, а таксама святар Андрэй Шаварын са Спаса-Праабражэнскага кафедральнага сабора.

Каб як мага больш людзей змаглі праславіць Прачыстую Дзеву Марыю, памаліцца і пакланіцца Ёй перад цудатворным абразом, па шляху хрэснага ходу рабіліся прыпынкі каля храмаў для малебнаў, куды сцякаліся прыхаджане і шматлікія мясцовыя жыхары. Малебны Божай Маці былі здзейснены ў храме Царскіх страстацерпцаў і ўсіх новамучанікаў XX стагоддзя (горад Магілёў), у храме святых праведных Іааакіма і Ганны (горад Магілёў), у Свята-Пакроўскім храме (аграгарадок Вейна), у храме святога велікамучаніка Панцеляімана (аграгарадок Кадзіна), у Свята-Троіцкім храме (пасёлак Палыкавічы), у Свята-Серафімаўскім храме (горад Магілёў), у храме Нараджэння Іаана Хрысціцеля (пасёлак Буйнічы). 

dsc_0656-min-1024x686.jpg

Завяршыўся Багародзічны хрэсны ход у Свята-Нікольскім жаночым манастыры горада Магілёва. 17 жніўня міратачывы абраз Божай Маці «Замілаванне» (Лакоцкі) павязуць у месца яе пастаяннага знаходжання — пасёлак Локаць Бранскай вобласці.

Магілёўская епархія/Church.by