Валанцёры дабрачыннай акцыі «Добрае сэрца» на Светлым тыдні наведалі сваіх падапечных

11 мая 2021

top.jpg

Светлая сядміца — выдатны час, каб рабіць добрыя справы. Дзейнасць дабрачыннай акцыі «Добрае сэрца» працягнулася і ў гэтыя светлыя дні.

На першым Велікодным тыдні актывісты моладзевага руху Agios прыехалі ў госці да сваіх маленькіх сяброў з Рудзенскай дапаможнай школы-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Малышы атрымалі доўгачаканыя падарункі: цацкі, канцылярыю і многае іншае. Але самае галоўнае — яны атрымалі ўвагу і любоў велізарнай колькасці людзей, якія прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі!

Кіраўнік моладзевага руху Мікалай Камарчук павіншаваў з Уваскрасеннем Хрыстовым падапечных у РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, а таксама ў цэнтры медыцынскай рэабілітацыі і РНПЦ псіхічнага здароўя.

Не засталіся без увагі і маленькія жыхары дзіцячага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Не забыліся валанцёры і пра насельнікаў Дома міласэрнасці. Яны павіншавалі іх не толькі са Светлай Пасхай, але і з Днём Перамогі. Маладым хлопцам і дзяўчатам пашчасціла пагутарыць з людзьмі неверагоднай сілы духу: адважнымі героямі тых страшных гадоў і працаўнікамі, якія аднавілі краіну пасля смерчу вайны.

Гасподзь дае нам неацэнны дар — дапамагаць адзін аднаму, і любіць бліжняга свайго як самога сябе. Арганізатары шчыра ўдзячныя кожнаму, хто прыняў удзел у дабрачыннай акцыі «Добрае сэрца». Ваша любоў сагрэла сэрца больш чым паўтары тысячам чалавек, якім так неабходна дапамога і падтрымка. Барані вас Бог!

Church.by