Выйшаў чарговы выпуск часопіса «Веснік турэмнага служэння Беларускай Праваслаўнай Царквы»

30 красавіка 2017

11.jpg

Выйшаў чарговы выпуск часопіса «Веснік турэмнага служэння Беларускай Праваслаўнай Царквы».

«У ўстановах, дзе чалавек пастаянна знаходзіцца ў стрэсавай сітуацыі, дзе штодня адбываецца перагляд усяго мінулага жыцця і пераацэнка каштоўнасцяў, духоўнае жыццё і Суд Божы для асуджанага — гэта ўжо не пусты гук. Адрынутыя грамадствам, хай нават і справядліва, гэтыя людзі для Царквы не чужыя, а ўсё тыя ж родныя «блудныя сыны». Таму праца святароў, так неабходная на волі, мае вострую запатрабаванасць і там, за калючым дротам, дзе людзі, якія спатыкнуліся, чакаюць сустрэчы са сваім Міласцівым Айцом. Больш за 60 праваслаўных святароў усіх епархій Беларускай Праваслаўнай Царквы нясуць слова Божае ў установах ДВП МУС РБ як падчас богаслужэнняў, так і ў выглядзе розных духоўных мерапрыемстваў, пацвярджаючы веру карыснымі для спасення душы справамі. Пра ўсё гэта вы зможаце даведацца ў гэтым выпуску, які Сінадальны аддзел па турэмнаму служэнню падрыхтаваў да Вашай увагі», — адзначае ў слове да чытачоў старшыня Сінадальнага аддзела па турэмным служэнні Беларускай Праваслаўнай Царквы іерэй Георгій Лапухоў.

У нумары — навіны пастырскага турэмнага служэння ў розных кутках Беларусі, гістарычны нарыс аб брэсцкай турме «На Брыгітках», агляд падзей з вобласці міжцаркоўнага супрацоўніцтва ў галіне хрысціянскай дапамогі асуджаным.

Спампаваць PDF >>

Church.by

Loading...