Выйшаў з друку дзявяты нумар «Часопіса Маскоўскай Патрыярхіі» за 2021 год
30 верасня 2021Выйшаў з друку дзявяты нумар «Часопіса Маскоўскай Патрыярхіі» за 2021 год.
Да чытачоў звярнуўся старшыня рэдакцыйнай рады «Часопіса Маскоўскай Патрыярхіі» мітрапаліт Валакаламскі Іларыён:
«На дзень памяці святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага прыйшліся галоўныя падзеі гэтага юбілейнага года — урачыстыя набажэнствы ў Аляксандра-Неўскай лаўры і адкрыццё помніка святому князю на Чудскім возеры. І здавалася, што нічога, акрамя ўрачыстых мерапрыемстваў, у памяць святога князя мы прынесці не зможам, паколькі сам фармат юбілейнага года змушае нас здзяйсняць толькі розныя святочныя дзеянні. І ў гэтым шмат правільнага: нам сапраўды трэба актуалізаваць памяць святога князя як у царкоўным, так і ў свецкім фармаце, нагадваючы людзям пра значэнне яго подзвігу.
Але разам з гэтым Царква не можа толькі нагадваць пра мінулае. Памяць святых — магчымасць прыгледзецца праз прызму іх подзвігу ў сучаснасць, у тое, што адбываецца ў Царкве тут і цяпер. І ў гэтым сэнсе памяць святога Аляксандра Неўскага дапамагае нам усвядоміць, наколькі цяперашняя крызісная сітуацыя ў сусветным Праваслаўі патрабуе той жа рашучасці ў справе абароны веры, той жа адвагі, той жа мудрасці, якая была ўласцівая юнаму князю Аляксандру.
Пагроза адзінству Праваслаўя — сёння ўжо не выдумка або агульныя словы, а сумная рэальнасць. І мы вымушаныя канстатаваць, што стан, у якім знаходзіцца сусветнае Праваслаўе, на жаль, з кожным днём пагаршаецца. Менавіта таму пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха Кірыла ў верасні прайшла канферэнцыя «Сусветнае Праваслаўе: першынство і саборнасць у святле праваслаўнага веравучэння».
Сам факт правядзення такога роду сустрэчы ёсць бачнае сведчанне таго, што Руская Царква бачыць, наколькі небяспечным з'яўляецца цяперашняе становішча Праваслаўя ў свеце, і разумее, як важна нам усім ведаць праўду пра прычыны цяперашняга крызісу.
Перад абліччас усіх Памесных Праваслаўных Цэркваў мы яшчэ і яшчэ раз сведчым пра гатоўнасць ісці шляхам абароны чысціні Праваслаўя да канца, без ваганняў і страху. І ў гэтым нам, несумненна, будзе дапамагаць святы дабраверны князь Аляксандр Неўскі, памяць якога так невыпадкова адзначаецца менавіта ў той час, калі абарона цэласнасці і саборнасці становіцца самай важнай справай не толькі асобнай групы багасловаў, але кожнага святара, кожнага вернага сына нашай Маці-Царквы».
Змест нумара
Афіцыйная хроніка
- Служэнні і сустрэчы Свяцейшага Патрыярха Кірыла
- Урачыстасці, прысвечаныя 800-годдзю з дня нараджэння святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага
- Слова Свяцейшага Патрыярха Кірыла пасля малебна на плошчы Аляксандра Неўскага ў Санкт-Пецярбургу
- Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл. Нам неабходны багаслоўскі аналіз таго, што сёння адбываецца ў сусветным Праваслаўі. Выступленне на канферэнцыі «Сусветнае Праваслаўе: першынство і саборнасць у святле праваслаўнага веравучэння»
- Уладныя дамаганні Канстанцінопаля як пагроза адзінству Царквы. Даклад мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна на канферэнцыі «Сусветнае Праваслаўе: першынство і саборнасць у святле праваслаўнага веравучэння»
Царкоўнае жыццё
- Зварот Свяцейшага Патрыярха Кірыла ў сувязі з 75-годдзем Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату
- Мітрапаліт Валакаламскі Іларыён. Садзейнічаць памнажэнню дабра і богазапаведанай праўды. Да 75-годдзя Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату
- Алена Аляксеева. Другое яўленне Спаса Нерукатворнага. Як у Яраслаўлі здабылі цудатворны абраз
800-годдзе Аляксандра Неўскага
- Храмы ў гонар Аляксандра Неўскага на поўдні Расіі (карта-схема)
- Аляксей Равуцкі. Белы храм на Чырвонай вуліцы. Як жыве адроджаны сабор Аляксандра Неўскага ў Краснадары
- Мікалай Георгіеў. Аляксандр Неўскі вярнуўся на Чудскае возера. Помнікі ў гонар 800-годдзя з дня нараджэння святога дабравернага князя: ад вялікіх мемарыяльных комплексаў да бюста пры храме
Чалавек Царквы
- Аляксей Осіпаў. Багаслоўе магчыма толькі пры ачышчэнні душы
Епархія
- Алена Святлаева. Хрышчэнне ў Ціхім акіяне. Асаблівасці праваслаўнай місіі на Філіпінах
Урокі стагоддзя
- Дзмітрый Анохін. Праз Гефсіманію да Уваскрасення. Ад навукова-асветніцкага парафіяльнага цэнтра на Бутаўскім палігоне — да агульнарасійскага музея стаяння за веру «Руская Галгофа»
Чытанне
- Новыя кнігі Выдавецкага дома «Пазнанне»
- Новыя кнігі Выдавецтва Маскоўскай Патрыярхіі
Вечная памяць
- Мітрапаліт Луганскі і Алчэўскі Мітрафан
- Архімандрыт Мяфодзій (Пятроў)