Заява Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы ад 8 верасня 2018 года
08 верасня 2018Свяшчэнны Сінод Рускай Праваслаўнай Царквы выказвае рашучы пратэст і глыбокае абурэнне ў сувязі з апублікаваным 7 верасня 2018 года камюніке Генеральнага сакратарыята Свяшчэннага Сінода Канстанцінопальскага Патрыярхату, у якім паведамляецца аб прызначэнні двух іерархаў гэтай царквы —архіепіскапа Памфілійскага Данііла (ЗША) і епіскапа Эдмантанскага Іларыёна (Канада) — «экзархамі» Канстанцінопальскага Патрыярхату ў Кіеве.
Дадзенае рашэнне прынята без узгаднення з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам і мітрапалітам Кіеўскім і ўсяе Украіны Ануфрыем і з'яўляецца найгрубейшым зневажаннем царкоўных канонаў, якія забараняюць епіскапам адной Памеснай Царквы ўмешвацца ва ўнутранае жыццё і справы іншай Памеснай Царквы (2-е правіла II Усяленскага сабора; 20-е правіла Трульскага сабора; 13-е правіла Антыяхійскага сабора; 3-е, 11-е і 12-е правілы Сардыкійскага сабора). Яно цалкам супярэчыць пазіцыі Канстанцінопальскага Патрыярхату, што заставалася да гэтага дня нязменнай, і асабіста Патрыярха Варфаламея, які неаднаразова заяўляў, што прызнае Блажэннейшага мітрапаліта Ануфрыя адзіным кананічным кіраўніком Праваслаўнай Царквы ў Украіне.
Рашэнне Канстанцінопальскага Патрыярхату прыняць да разгляду пытанне аб прадастаўленні аўтакефаліі «праваслаўным вернікам Украіны» прынята насуперак волі епіскапату Украінскай Праваслаўнай Царквы, які аднадушна выказаўся за захаванне яе існуючага статусу.
У апраўданне свайго ўмяшання ў справы іншай Памеснай Царквы Канстанцінопальскі патрыярх прыводзіць памылковыя тлумачэнні гістарычных фактаў і спасылаецца на нібыта наяўныя ў яго выключныя ўладныя паўнамоцтвы, якімі ён у рэчаіснасці не валодае і ніколі не валодаў.
Дадзеныя дзеянні заводзяць у тупік адносіны паміж Рускай і Канстанцінопальскай цэрквамі, ствараюць рэальную пагрозу адзінству ўсяго сусветнага Праваслаўя.
Свяшчэнны Сінод Рускай Праваслаўнай Царквы заяўляе, што ўся паўната адказнасці за дадзеныя антыкананічныя дзеі лажыцца асабіста на Патрыярха Варфаламея і тых асоб у Канстанцінопальскай Царкве, якія іх падтрымліваюць.
Дзеянні Маскоўскага Патрыярхату ў адказ рушаць у самы бліжэйшы час.