Завяршылася змена летняга лагера моладзевага руху «Арляняты» пры Лізавецінскім манастыры горада Мінска

04 жніўня 2021

top.jpg

Арганізацыя летняга лагера — частка праграмы выхаваўчых мерапрыемстваў дзіцяча-юнацкага руху «Арляняты», створанага пры Лізавецінскім жаночым манастыры горада Мінска ў 2020 годзе. Аснову руху складаюць дзеці і падлеткі ад 8 да 17 гадоў. Галоўная задача моладзевага руху — гэта фарміраванне, развіццё і выхаванне маральных і духоўных каштоўнасцяў у дзяцей і падлеткаў для падрыхтоўкі да самастойнага жыцця і служэння бліжняму і сваёй сям'і. Рух «Арляняты» прапануе розныя варыянты выхаваўчых мерапрыемстваў з мэтай зносін, аб'яднання дзяцей і дарослых, атрымання новых ведаў і развіцця прыродных і творчых здольнасцяў.

Летні лагер «Арляняты», арганізаваны ўпершыню, сабраў на мужчынскім падворку Лізавецінскага манастыра каля 50 дзяцей і падлеткаў ва ўзросце ад 7 да 14 гадоў. Сярод іх былі навучэнцы манастырскай прыватнай сярэдняй школы «Іхвіс» і нядзельнай школы, а таксама дзеці прыхаджан і тых, хто працуе ў абіцелі.

Кожны дзень пачынаўся з ранішняй малітвы. Штодня дзеці выконвалі пэўныя задачы, якія называліся послухамі і размяркоўваліся па атрадах. Гэта развівала ў іх пачуццё адказнасці перад усімі членамі лагера. Першая палова кожнага дня адводзілася на послух і ўсведамленне таго, што быць «свабоднымі» ад мамы і таты зусім не азначае свабоду ад працы, дысцыпліны і дапамогі блізкім.

Акрамя послухаў для дзяцей былі арганізаваны майстар-класы па маляванні, пачатковай іканаграфіі, стварэнні фігурак з лямца і свечак з пчалінага воску, біблейскі гурток, урокі гітары, пляцення з бісеру, спартыўнае арыентаванне, паходы, прагляды і абмеркаванні фільмаў, цікавыя сустрэчы, спартыўныя спаборніцтвы і актыўнасці, паходы і канцэрты.

obitel-minsk.ru/Church.by