Архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній узначаліў святкаванне 450-годдзя праваслаўнай парафіяльнай абшчыны ў гарадскім пасёлку Рось

15 лістапада 2021

top.jpg

14 лістапада 2021 года, у Нядзелю 21-ю пасля Пяцідзесятніцы, дзень памяці святых бяссрэбранікаў Касмы і Даміяна Асійскіх, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній здзейсніў Бажэственную літургію ў храме прыхода Святой Жыццепачатнай Троіцы гарадскога пасёлка Рось Ваўкавыскага раёна.

Па завяршэнні богаслужэння адбыўся хрэсны ход. Затым архіепіскап Антоній павіншаваў настаяцеля і прыхаджан храма са 110-годдзем храма і 450-годдзем абшчыны і звярнуўся да багамольцаў з пропаведдзю. За стараннае служэнне Царкве Божай уладыка Антоній уручыў царкоўныя ўзнагароды настаяцелю, актыўным прахаджанам і дабрадзеям храма.

***

Першае гістарычнае згадванне пра існаванне праваслаўнага храма ў маёнтку Рось адносіцца да 1569 года. У снежні 1894 года на адрас Гродзенскага губернатара было накіравана прашэнне аб узвядзенні новага каменнага храма, на якое прыйшоў станоўчы адказ. У 1901-1903 гадах зацвярджаўся праект пабудовы новай царквы. У 1908 годзе па рашэнні Свяцейшага Сінода праведзена закладка новага каменнага храма і пачалося яго будаўніцтва. Адначасова працягваў дзейнічаць стары драўляны храм, які пазней перанеслі на могілкі.

Згодна з прыходскімі дакументамі, напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны агульная колькасць прыхаджан дасягнула 4 тысячы чалавек.

З гісторыяй парафіі звязаны імёны свяшчэннамучаніка Кіпрыяна (Клімуца), які праслужыў на парафіі некалькі гадоў; святара Іосіфа Скабалановіча, які праслужыў у парафіі 48 гадоў; протаіерэя Рамана Латоцкага, які акармляў роскую паству 44 гады. 

З падрабязным нарысам, прысвечаным гісторыі праваслаўнага прыхода ў Росі, можна азнаёміцца на сайце Гродзенскай епархіі.

Гродзенская епархія/Church.by