-
25 чэрвеня 2022
Святыню ўрачыста сустрэлі каля кафедральнага сабора Успення Прасвятой Багародзіцы горада Маладзечна. Тут каўчэг з часцінкай мошчаў будзе даступны для пакланення 26 чэрвеня (з 13.00 да 21.00), 27 чэрвеня з (7.00 да 21.00), 28 чэрвеня (з 7.00 да 15.00), затым святыню даставяць у Лідскую епархію.
падрабязна » -
23 чэрвеня 2022
Уладыка Сафроній у сваім выступленні акцэнтаваў увагу на тым, што на полі бітвы ў гады вайны змагаліся людзі розных веравызнанняў, нацыянальнасцяў, узросту, але ўсіх аб'ядноўвала адно – любоў да свайго народа і Айчыны: «Паўстала краіна вялізная на абарону сваіх межаў. Людзі выканалі адну з евангельскіх запаведзяў – «Бо́льшай любо́ві ні ў кога няма, як тая, калі хто душу́ сваю пало́жыць за сябро́ў сваіх». Воіны паміралі за свой народ і Радзіму. І памяць аб іх будзе жыць у стагоддзях».
падрабязна » -
21 чэрвеня 2022
Вечная памяць новаспачыламу протаіерэю Сергію! Душа яго няхай у дабры спачывае, і памяць яго з роду ў род!
падрабязна » -
15 чэрвеня 2022
Па завяршэнні пленарнага пасяджэння ўдзельнікі канферэнцыі азнаёміліся з выставачнай экспазіцыяй, прысвечанай партызанскаму руху на тэрыторыі Беларусі.
падрабязна » -
15 чэрвеня 2022
15 чэрвеня 2022 года архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан сумесна з сакратаром Гомельскай епархіі протаіерэем Георгіем Алампіевым і настаяцелямі прыходаў горада Гомеля правялі акцыю па добраўпарадкаванні тэрыторыі, якая прылягае да капліцы ў гонар святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага, прысвечанай воінам-вызваліцелям Вялікай Айчыннай вайны.
падрабязна » -
09 чэрвеня 2022
У адкрыцці пленарнага пасяджэння прыняў удзел Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін.
падрабязна » -
06 чэрвеня 2022
Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, 6 чэрвеня 2022 года, у панядзелак 7-га тыдня пасля Вялікадня, епіскап Слуцкі і Салігорскі Яўсевій здзейсніў Бажэственную літургію ў Петра-Паўлаўскім саборы горада Мінска.
падрабязна » -
05 чэрвеня 2022
5 чэрвеня, у Нядзелю 7-ю пасля Пасхі, святых айцоў I Усяленскага Сабора, дзень памяці прападобнай Еўфрасінні, ігуменні Полацкай, Свяцейшы Патрыярх Кірыл здзейсніў Літургію ў Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры горада Полацка і узначаліў хіратонію архімандрыта Яўсевія (Цюхлова) у епіскапа Слуцкага і Салігорскага.
падрабязна » -
04 чэрвеня 2022
4 чэрвеня 2022 года, пасля асвячэння храма святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла пры Патрыяршым прадстаўніцтве ў Мінску, Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл у суправаджэнні Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна прыбыў у Свята-Духаў кафедральны сабор горада Мінска.
падрабязна » -
04 чэрвеня 2022
«Сёлета мы святкуем 1030-годдзе Праваслаўя на беларускіх землях, гэтая ўрачыстасць веры была б немагчыма без шчырай любові святых падзвіжнікаў да Бога і людзей. У 1984 годзе устаноўлены дзень памяці Сабора Беларускіх святых. Іх больш за 70. У Год гістарычнай памяці новы мультымедыйны праект «Святыя зямлі беларускай» - пра тых, хто стаў маральным ідэалам, і пра тое,што значыць для нас сёння іх духоўны подзвіг», - адзначаецца на сайце Выдавецкага дома «СБ. Беларусь сёння».
падрабязна » -
03 чэрвеня 2022
Праграма ўрачыстых богаслужэнняў.
падрабязна » -
31 мая 2022
Да 40-га дня пасля смерці архіепіскапа Сцяфана (Корзуна) (1944-2022), які ўзначальваў з 1990 па 2022 гады Пінскую кафедру, Сінадальны інфармацыйны аддзел Беларускай Праваслаўнай Царквы і прэс-служба Пінскай епархіі публікуе фотаальбом памяці незабыўнага архіпастыра.
падрабязна » -
31 мая 2022
Прадстаяцелю Беларускай Праваслаўнай Царквы саслужылі архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан, епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый, епіскап Светлагорскі Амвросій, вікарый Гомельскай епархіі.
падрабязна » -
30 мая 2022
Конкурс праводзіўся з лютага 2021 года па май 2022 года. Яго арганізатарамі сталі Міністэрства адукацыі Беларусі, Беларуская Праваслаўная Царква, Дабрачынны фонд падтрымкі сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакроў».
падрабязна » -
30 мая 2022
30 мая 2022 года, у адпаведнасці з рашэннем Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы ад 27 мая 2022 года (журнал №37), у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын узвядзення ў сан архімандрыта ігумена Яўсевія (Цюхлова).
падрабязна »