-
У Мінску адбудзецца дабрачынная сустрэча-прэзентацыя «Дапамога хрысціянам у Афрыцы»
14 снежня 201716 снежня ў Мінскай духоўнай акадэміі адбудзецца дабрачынная сустрэча з праваслаўным місіянерам Русланам Яроцкім, арганізатарам і ідэйным натхняльнікам гуманітарнай місіянерскай дзейнасці ў Рэспубліцы Кенія (Усходняя Афрыка).
падрабязна » -
Адбылося чарговае пасяджэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы
13 снежня 201713 снежня ў Мінскім епархіяльным упраўленні пры ўдзеле мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося чарговае пасяджэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы.
падрабязна » -
12 снежня 2017
12 снежня, напярэдадні дня памяці святога апостала Андрэя Першазванага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Андрэеўскім храме горада Мінска.
падрабязна » -
Рэгіянальныя Калядныя чытанні адбыліся ў Бабруйску
12 снежня 2017У чытаннях прынялі ўдзел больш за 450 чалавек, у тым ліку: работнікі адукацыі, прадстаўнікі сілавых структур, медыкі, сацыяльныя работнікі, лідары валанцёрскага руху, журналісты.
падрабязна » -
12 снежня 2017
Епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый і настаяцель Усіхсвяцкага храма горада Ліды протаіерэй Уладзімір Яроміч 11 снежня наведалі сярэднюю школу № 11 горада Ліды, дзе адбылася сустрэча архіпастыра з навучэнцамі 10-11 класаў і педагогамі.
падрабязна » -
Сёмыя Іеранімаўскія чытанні прайшлі ў Мінскай духоўнай акадэміі
11 снежня 2017У працы форуму прынялі ўдзел беларускія і рускія біблеісты, выкладчыкі Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры, Мінскай духоўнай акадэміі, Кастрамской духоўнай семінарыі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
падрабязна » -
Дзесятыя чытанні памяці мітрапаліта Іосіфа (Сямашкі) прайшлі ў Мінскай духоўнай семінарыі
11 снежня 2017У гэтым годзе чытанні памяці мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа (Сямашкі) прайшлі ў фармаце міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Мітрапаліт Літоўскі і Віленскі Іосіф (Сямашка): асоба ў кантэксце эпохі».
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх узначаліў урачыстасці ў гонар 25-годдзя адраджэння Віцебскай епархіі
10 снежня 201710 снежня, у Нядзелю 27-ю пасля Пяцідзесятніцы, дзень святкавання іконы Божай Маці, названай «Знаменне», мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні архіерэяў Беларускай Праваслаўнай Царквы здзейсніў Бажэственную літургію ў Успенскім кафедральным саборы горада Віцебска.
падрабязна » -
09 снежня 2017
9 снежня, напярэдадні Нядзелі 27-й пасля Пяцідзесятніцы, дня святкавання іконы Божай Маці, названай «Знаменне», мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
Адбылося чарговае пасяджэнне Епархіяльнага савета Мінскай епархіі
09 снежня 2017Пасяджэнне адбылося пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Прысутныя абмеркавалі арганізацыйныя пытанні па падрыхтоўцы да Агульнага сходу Мінскай епархіі, які пройдзе 20 снежня.
падрабязна » -
Узаемадзеянне Царквы і свецкіх медыя абмеркавалі на Барысаўскіх Калядных чытаннях
09 снежня 2017Прэс-сакратар Барысаўскай епархіі іерэй Іаан Ясюкевіч запрасіў на сустрэчу рэдактараў раённых газет і памочнікаў благачынных епархіі па сувязях са сродкамі масавай інфармацыі. Спецыяльным госцем стаў старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Сергій Лепін.
падрабязна » -
Клірыкі Мінскай епархіі прынялі ўдзел у акцыі «Сацыяльны патруль»
09 снежня 2017У ходзе акцыі былі праведзены рэйды па месцах знаходжання асоб без пэўнага месца жыхарства. Бяздомным выдавалася гарачае харчаванне і цёплае адзенне.
падрабязна » -
У Смалявічах прайшлі Трэція Барысаўскія Калядныя адукацыйныя чытанні
09 снежня 2017У чытаннях прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў дзяржаўнай улады, святары, дзеячы культуры, навуковыя работнікі, прадстаўнікі сілавых структур, кіраўнікі і выкладчыкі ўстаноў адукацыі, медыцынскія і сацыяльныя работнікі, выкладчыкі нядзельных школ, студэнты, замежныя госці.
падрабязна » -
Прадстаўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняў удзел у Нацыянальным форуме «Сям'я XXI стагоддзя»
09 снежня 20175 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў Нацыянальны форум «Сям'я XXI стагоддзя», які адбыўся ў рамках сацыяльна-адукацыйнага праекта «Здаровая сям'я — здаровая нацыя». Мэта праекта — фарміраванне ў беларускім грамадстве каштоўнасці сям'і, культуры сямейных адносін, адказнасці за нараджэнне і выхаванне дзяцей. Удзел у форуме прыняў кіраўнік інфармацыйнага аддзела Мінскай епархіі протаіерэй Яўген Грамыка.
падрабязна » -
09 снежня 2017
6 снежня ў Гомельскай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А. І. Герцэна адбылася творчая сустрэча гараджан з Сяргеем Сомавым, кандыдатам філалагічных навук, дацэнтам, загадчыкам кафедры літаратуры і міжкультурных камунікацый УА «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова», даследчыкам спадчыны свяціцеля.
падрабязна »