Брацтва апостала Іаана Багаслова праводзіць дабрачынную акцыю «Каляды прыходзяць да кожнага».
29 снежня 2020Акцыя праводзіцца па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Яе мэта — збор неабходных рэчаў для выхаванцаў дзіцячых дамоў, інтэрнатаў, рэабілітацыйных цэнтраў, а таксама для пацыентаў бальніц Мінска.
Прыняць удзел у зборы падарункаў можа кожны. Для гэтага 26 і 27 снежня з 12.00 да 20.00 або 2 і 3 студзеня з 12.00 да 20.00 трэба перадаць ахвяраванне валанцёрам брацтва ў гонар святога апостала Іаана Багаслова пры Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска. У ўказаны час валанцёры будуць знаходзіцца каля ўваходаў ля крамы «Еўраопт» у Мінску па наступных адрасах: вул Мантажнікаў, 2 і вул. Іосіфа Гашкевіча, 3. Таксама можна пакінуць ахвяраванні да 6 студзеня ў бабінцы Свята-Духава кафедральнага сабора (вул. Кірыла і Мяфодзія, д. 3).
Выхаванцы інтэрнатаў з радасцю прымуць прадметы асабістай гігіены, падгузнікі для дарослых і дзяцей, цацкі для развіцця, гульні, наборы для творчасці, канцылярскія і друкаваныя тавары, бакалейныя вырабы, батарэйкі, навушнікі, лямпачкі, радыё, шкарпэткі, пальчаткі, ніжнюю бялізну, прасціны, пялёнкі і інш.
Падчас збору падарункаў валанцёры будуць запісваць імёны ўсіх жадаючых ахвярадаўцаў і членаў іх сем'яў на памінанне за малебнам аб здароўі. У сярэдзіне студзеня будзе адслужаны падзячны малебен з памінаннем усіх ахвярадаўцаў акцыі.
Пасля акцыі па зборы падарункаў валанцёры правядуць тэатралізаваныя паказы ў розных сацыяльных установах і перададуць падапечным усе сабраныя падарункі.
Моладзевае праваслаўнае брацтва апостала Іаана Багаслова пры Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска (зарэгістраванае Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў) штогод праводзіць разнастайныя дабрачынныя акцыі для інтэрнатаў і бальніц Мінска. Дзякуючы дадзенай акцыі штогод атрымліваюць дапамогу каля 800 чалавек.
Кантактны тэлефон: + 375259315691 (Марыя Эдуардаўна).