-
Выдадзены «Дыярыуш» прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага ў перакладзе на сучасную беларускую мову
15 мая 2018«Дыярыуш» («Дзённік») ігумена Афанасія Філіповіча напісаны на старабеларускай мове XVII стагоддзя, разуменне якой з цяжкасцю даецца нашаму сучасніку. Менавіта таму ўзнікла неабходнасць адаптаваць тэкст да ўспрымання сучаснага чытача. Раней асобныя фрагменты «Дыярыуша» уключаліся ў хрэстаматыі і анталогіі па беларускай літаратуры, але былі маладаступныя для шырокай грамадскасці і вернікаў. Выданне ўспамінаў святога Афанасія прымеркавана да 370-годдзя з дня яго мучаніцкай смерці.
падрабязна » -
Свяшчэнны Сінод выказаў падтрымку кананічнай Украінскай Праваслаўнай Царкве
15 мая 2018«Прадастаўленне статусу «паралельнай» аўтакефальнай Царквы расколу без волі кананічнай Царквы, на тэрыторыі якой ён знаходзіцца, — гэта царкоўна-прававы нонсэнс», — падкрэсліў старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату мітрапаліт Валакаламскі Іларыён.
падрабязна » -
У Тарасаве адбыліся 20-я Астрожскія чытанні
15 мая 2018Асаблівасцю сёлетняга конкурсу, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў і аддзелаў пагранічнай службы, Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь і Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, стала ўвага да асэнсавання хрысціянскіх традыцый у сям'і і грамадстве.
падрабязна » -
Зацверджаны журналы Сінода Беларускага Экзархату ад 19 красавіка 2018 года
15 мая 2018Згодна з артыкулам 8 раздзела XII Статута Рускай Праваслаўнай Царквы, «журналы Сінода Экзархату прадстаўляюцца Свяшчэннаму Сіноду і зацвярджаюцца Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі». Рашэннем Свяшчэннага Сінода ад 14 мая 2018 года (журнал № 24) былі зацверджаны журналы Сінода Беларускага Экзархату ад 19 красавіка 2018 года (№ 1-18).
падрабязна »