-
Выпушчаны памятны знак з нагоды 30-годдзя адраджэння Мінскай духоўнай семінарыі
19 верасня 201916 верасня Мінскай духоўнай семінарыяй па благаславенню рэктара архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя быў выпушчаны памятны знак, прысвечаны 30-годдзю адраджэння дзейнасці семінарыі. Памятныя знакі будуць уручацца выкладчыкам семінарыі і ўдзельнікам урачыстасцяў, прысвечаных юбілею.
падрабязна » -
19 верасня 2019
Пераклад з італьянскай выканаў прафесар Агульнацаркоўнай аспірантуры і дактарантуры імя святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія ігумен Арсеній (Сакалоў). Арыгінал кнігі пад назвай «Ricorda e cammina» быў выпушчаны італьянскім выдавецтвам Quiqaion вясной 2019 года. Рускамоўнае выданне з'яўляецца дадаткам да біблейскага часопіса «Скрыжалі».
падрабязна » -
19 верасня 2019
18 верасня Праваслаўная Царква ўшаноўвае памяць змагара святой праваслаўнай веры, стойкага абаронцу чысціні хрысціянскага веравучэння — святога прападобнамучаніка Афанасія (Філіповіча), ігумена Брэсцкага.
падрабязна » -
19 верасня 2019
Протаіерэй Мікалай Акаловіч (1863 — 1934) больш за сорак гадоў служыў Царкве ў свяшчэнным сане. Нямала папрацаваў як місіянер і педагог. У 1931 годзе быў арыштаваны па абвінавачванню ў «антысавецкай агітацыі», памёр у зняволенні.
падрабязна » -
19 верасня 2019
Арганізацыя «Рэнавабіс» на працягу многіх гадоў супрацоўнічае з Беларускай Праваслаўнай Царквой. З дапамогай «Рэнавабіса» былі рэалізаваны многія праекты, сярод якіх — падтрымка багаслоўскай адукацыі ў нашай краіне, набыццё літаратуры для бібліятэк Інстытута тэалогіі БДУ і духоўных школ БПЦ, арганізацыя сумесных канферэнцый і стажыровак для беларускіх студэнтаў-багасловаў.
падрабязна »