-
27 жніўня 2020
27 жніўня, напярэдадні свята Успення Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі, епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, абраны мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў мужчынскім манастыры ў гонар Благавешчання Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Малыя Ляды Смалявіцкага раёна.
падрабязна » -
Ва ўсіх храмах і манастырах Беларускай Праваслаўнай Царквы будзе здзейснены малебен за Беларусь
27 жніўня 2020Па благаславенню епіскапа Веніяміна, абранага Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, 30 жніўня ў 17:00 ва ўсіх храмах і манастырах Беларускай Праваслаўнай Царквы будзе здзейснены малебен з акафістам Успенню Прасвятой Багародзіцы і малітвай за беларускі народ.
падрабязна » -
Аб узмацненні посту і малітвы аб беларускім народзе
27 жніўня 2020Заклік епіскапа Веніяміна падоўжыць на тры дні пост звернуты перш за ўсё да тых, хто па тых ці іншых прычынах не выконваў Успенскі пост. Такім прапануецца прыступіць да яго не адкладаючы. Тыя хрысціяне, што старанна трываюць пост, заклікаюцца да ўзмацнення сваёй духоўнай дзейнасці ў астатні час ўстрымання.
падрабязна »