Дакументальныя фільмы кінастудыі Свята-Лізавецінскага манастыра горада Мінска ўключаны ў лік намінантаў XIV Міжнароднага кінафестывалю «Соль зямлі» [+спасылкі для прагляду]

13 лістапада 2021

top.jpg

Дакументальныя фільмы кінастудыі Свята-Лізавецінскага манастыра горада Мінска ўключаны ў лік намінантаў XIV Міжнароднага кінафестывалю «Соль зямлі», які пройдзе з 17 па 21 лістапада 2021 года ў Самарскай вобласці пры падтрымцы Міністэрства культуры Расіі.

На кінафестывалі будзе прадстаўлена больш за 100 работ кінадакументалістаў з розных краін у 5 намінацыях:

  • «Тут і цяпер» (фільмы-партрэты нашых сучаснікаў, фільмы, якія адлюстроўваюць з'явы сучаснага жыцця);
  • «Часы не выбіраюць» (фільмы пра людзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі Расіі, якія сталі прыкладам для нашчадкаў, фільмы на гістарычныя тэмы);
  • «Рускі сабор» (фільмы, якія ўмацоўваюць каштоўнасці праваслаўнай культуры);
  • «Шануй бацьку твайго і маці тваю» (фільмы, накіраваныя на ўмацаванне сям'і і сувязяў паміж пакаленнямі);
  • «Камо грядеші?..(Куды ідзеш?..)» (фільмы, аўтары якіх разважаюць аб складаных і супярэчлівых з'явах і падзеях нашага жыцця).

У намінацыю «Рускі сабор» увайшоў фільм кінастудыі Свята-Лізавецінскага манастыра «Вішнеўка. Жаночае падвор'е» (рэжысёр — Анастасія Кобзарава). У рамках спецыяльных паказаў «Жамчужыны веры» будуць дэманстравацца фільмы кінастудыі Свята-Лізавецінскага манастыра «Пачатак» (рэжысёр — Валерый Шышоў) і «Гісторыя брата Максіма» (рэжысёр — Анастасія Кобзарава). Сімвалам фестывалю абраны Архангел Міхаіл, які апякуецца ўсімі, хто змагаецца са злом вакол і ўнутры сябе, таму пераможцам конкурсу будуць уручаны прызы ў выглядзе статуэткі Архангела Міхаіла.

obitel-minsk.ru/Church.by