Выдавецтва Мінскай духоўнай акадэміі выпусціла манаграфію пра гісторыю ранняга хрысціянства

17 снежня 2020

top.jpg

У выдавецтве Мінскай духоўнай акадэміі выйшла кніга кандыдата гістарычных навук А. А. Тарканеўскага «Хрысціянства ў Рыме ў I — сярэдзіне II ст.»

Манаграфія арыентаваная на асвятленне ўсяго комплексу пытанняў, звязаных з зараджэннем і развіццём хрысціянскай абшчыны ў Рыме. Гісторыя хрысціянства ў Рыме даследуецца з улікам спецыфікі сацыяльнага асяроддзя станаўлення хрысціянскай абшчыны ў сталіцы імперыі ва ўмовах ранняга прынцыпату. Дэталёва прапрацаваны звесткі раннехрысціянскай літаратуры аб дзейнасці ў Рыме апосталаў Пятра і Паўла і рэканструявана ў сувязі з гэтым пачатковая гісторыя рымскай абшчыны хрысціян. Упершыню зроблена спроба непасрэдна супаставіць такіх прадстаўнікоў рымскага хрысціянства сярэдзіны II стагоддзя, як Герма, Маркіён і Юсцін Філосаф. Кніга арыентавана на студэнтаў і выкладчыкаў гуманітарных спецыяльнасцяў, гісторыкаў, тэолагаў, і ўсіх, каму неабыякавая гісторыя хрысціянскай Царквы.

Аўтар даследавання з'яўляецца дацэнтам кафедры біблеістыкі і багаслоўя Мінскай духоўнай акадэміі, кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і кафедры багаслоўя Інстытута тэалогіі БДУ.

Кніга выйшла ў серыі «Манаграфіі і даследаванні Мінскай духоўнай акадэміі» (Том V) і рэкамендавана да выдання кафедрай біблістыкі і багаслоўя Мінскай духоўнай акадэміі ў якасці навучальнага дапаможніка па спецыяльнасці «Багаслоўе» (пратакол № 7 ад 18 сакавіка 2020 г.).

Афіцыйныя рэцэнзенты манаграфіі:

  • М. І. Мініцкі, доктар гістарычных навук, прафесар кафедры ўсеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка;
  • В. А. Фядосік, доктар гістарычных навук, прафесар кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Адказны за выпуск прарэктар па навуковай рабоце Мінскай духоўнай акадэміі дацэнт А. В. Слесараў.

МінДА / Church.by