Выдавецтва Мінскай духоўнай акадэміі выпусціла зборнік матэрыялаў ІІ чытанняў памяці протаіерэя Іаана Грыгаровіча (1792-1852)
05 чэрвеня 2019Зборнік матэрыялаў навукова-практычнай канферэнцыі «ІІ Чытанні памяці протаіерэя Іаана Грыгаровіча (1792-1852): гісторыка, археографа, археолага» выйшаў у выдавецтве Мінскай духоўнай акадэміі.
Арганізатарам навуковага форуму, які адбыўся 10 мая 2018 годa, выступіла кафедра царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін Мінскай духоўнай акадэміі. У працы канферэнцыі прынялі ўдзел 39 дакладчыкаў, якія прадстаўлялі Мінскую духоўную акадэмію, Мінскую духоўную семінарыю, Інстытут тэалогіі імя святых Кірыла і Мяфодзія Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя Максіма Танка, Брэсцкі дзяржаўны політэхнічны ўніверсітэт.
У зборнік увайшлі даклады, агучаныя ў рамках тэматычных секцый канферэнцыі «Актуальныя пытанні царкоўна-гістарычных даследаванняў», «Гісторыя Хрысціянскай Царквы», «Праваслаўная Царква на беларускіх землях у Х-XIX стагоддзях», «Руская Праваслаўная Царква ў XX-XXI стагоддзях», «Багаслоўска-літургічная традыцыя Праваслаўнай Царквы» і секцыі завочнага ўдзелу. Выданне адрасавана выкладчыкам, аспірантам, студэнтам, а таксама ўсім, хто цікавіцца пытаннямі канфесійнай гісторыі, багаслоўя, літургікі і кананічнага права.
Рэцэнзенты зборніка — прафесар кафедры царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін Мінскай духоўнай акадэміі іерэй Гардзей Шчаглоў, доктар царкоўнай гісторыі, і прарэктар па навуковай рабоце Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі, загадчык кафедры царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін Мінскай духоўнай акадэміі дацэнт А. В. Слесараў, кандыдат багаслоўя.
Адказны за выпуск А. В. Слесараў.