Мітрапаліт Веніямін здзейсніў адпяванне свяшчэннаслужыцеля Барысаўскай епархіі протаіерэя Аляксандра Кісялёва

05 лістапада 2021

3.jpg

5 лістапада 2021 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Барысаўскай епархіі, здзейсніў адпяванне святара Барысаўскай епархіі протаіерэя Аляксандра Кісялёва.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі святары Беларускага Экзархату.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Георгій Раслякоў.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор Свята-Духава кафедральнага сабора хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Па завяршэнні адпявання мітрапаліт Веніямін звярнуўся са словам суцяшэння да родных і блізкіх памерлага.

Пахаваны святар каля храма, у якім і праслужыў да канца сваіх дзён.

Барысаўская епархія/Church.by