Адышоў да Госпада адзін са старэйшых клірыкаў з Брэсцкай епархіі протаіерэй Іаан Гром

06 жніўня 2021

image.jpg

6 жніўня 2021 года пасля працяглай хваробы на 82 годзе жыцця адышоў да Госпада заштатны клірык Брэсцкай епархіі протаіерэй Іаан Гром.

Протаіерэй Іаан Пятровіч Гром нарадзіўся 26 студзеня 1940 года ў вёсцы Хабовічы Кобрынскага раёна ў сям'і сялян. Навучаўся ў пачатковай школе вёскі Хабовічы. У перыяд з 1960 па 1963 гады праходзіў тэрміновую службу ў радах Савецкай арміі. У 1964 годзе скончыў школу механізатараў Ярэміцкага СМУ.

У 1959 годзе ўступіў у шлюб з Аленай Іванаўнай Аляксеюк.

27 верасня 1975 года Высокапраасвяшчэнным Антоніем (Мельнікавым), мітрапалітам Мінскім і Беларускім, у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска быў рукапаложаны ў дыякана; 29 верасня 1975 года — у іерэя.

30 верасня 1975 годзе быў прызначаны настаяцелем храма Нараджэння Багародзіцы вёскі Суботы Драгічынскага раёна, 16 кастрычніка 1975 года быў пераведзены на пасаду настаяцеля Свята-Пакроўскага храма вёскі Акцябр Кобрынскага раёна. У 1985 годзе скончыў аддзяленне завочнага навучання ў Маскоўскай духоўнай семінарыі.

З 27 студзеня 1986 года па 1 ліпеня 2021 года служыў настаяцелем прыхода храма святой прападобнай Параскевы Сербскай у вёсцы Балоты Кобрынскага раёна.

У 1992 годзе атрымаў архіерэйскую падзяку за руплівае служэнне Царкве Хрыстовай у год 1000-годдзя Праваслаўя на Беларусі; у 2020 годзе адзначаны юбілейнай граматай у сувязі з 30-годдзем адраджэння Брэсцкай епархіі; 1 ліпеня 2021 года протаіерэю Іаану Грому ўручана архіерэйская падзяка за шматгадовае бездакорнае пастырскае служэнне Святой Маці-Царкве.

Адпяванне будзе здзейснена 7 жніўня 2021 года ў храме святой прападобнай Параскевы Сербскай у вёсцы Балоты Кобрынскага раёна. Набажэнства пачнецца ў 7.30.

Па блаславенню Праасвяшчэннага Іаана, архіепіскапа Брэсцкага і Кобрынскага, і паводле завяшчання памерлага пахаванне будзе здзейснена на манастырскіх могілках хутарв Вяжное Пружанскага раёна.

Царства Нябеснае і вечная памяць айцу Іаану!

Брэсцкая епархія/Church.by