Паэтычны вечар протаіерэя Андрэя Логвінава прайшоў у Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце

18 кастрычніка 2017

top.jpg

17 кастрычніка адбылася сустрэча студэнтаў Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта з протаіерэем Андрэем Логвінавым, клірыкам храма апостала Іаана Багаслова горада Кастрамы (Расія).

Айцец Андрэй — паэт, член Саюза пісьменнікаў і Саюза журналістаў Расіі, лаўрэат шэрагу літаратурных прэмій. Да многіх яго вершаў напісана музыка.

У вершах протаіерэя Андрэя Логвінава лірызм і філасафічнасць злучаюцца з малітвай і сузіраннем глыбіні чалавечай душы.

Айцец Андрэй распавёў будучым лекарам аб сваім жыццёвым і духоўным шляху, прачытаў вершы і адказаў на пытанні студэнтаў.

Пасля сустрэчы жадаючым студэнтам госць падарыў свае кнігі з дароўным надпісам.

З абранай лірыкай айца Андрэя Логвінава можна азнаёміцца тут.

Church.by