Праваслаўныя выданні ўвайшлі ў лік пераможцаў 58-га Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі»

13 лютага 2019

eefd4fe8f589e64e0e66a4f2937ae4ae_XL.jpg

8 лютага пад эгідай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь у рамках найбуйнейшага кніжнага форуму — 26-й Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў 58-га Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі».

Конкурс праводзіцца ў мэтах вызначэння лепшых выдавецкіх праектаў, павышэння мастацкай і паліграфічнай культуры беларускай кнігі, далейшага развіцця кніжнага мастацтва, папулярызацыі лепшых дасягненняў выдавецтваў рэспублікі за 2018 год.

Сёлета на конкурс паступіла 158 выданняў павышанай якасці ад 40 арганізацый, якія ажыццяўляюць выдавецкую дзейнасць. Пасля адбору мастацка-экспертнай камісіяй засталося менш за палову. Удзельнікаў ацэньвала кампетэнтнае журы, у састаў якога ўвайшлі намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі, дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца, старшыня Беларускага саюза дызайнераў Дзмітрый Сурскі, дырэктар выдавецтва «Кавалер» Канстанцін Хацяноўскі, першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі Алена Стэльмах, член Саюза дызайнераў Валерый Рагалевіч на чале з рэктарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Міхаілам Баразной.

Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца памятным знакам-сімвалам «Залаты фаліянт» і дыпломамі Міністэрства інфармацыі. Узнагароджанне праходзіць па некалькіх намінацыях.

Сёлета чатыры кнігі праваслаўных выдавецтваў Беларускага Экзархату атрымалі дыпломы Міністэрства інфармацыі:

Выданне «Святло Полацкай зямлі: Жыціе прападобнай Еўфрасінні вачыма дзяцей», падрыхтаванае Спаса-Еўфрасіннеўскім стаўрапігіяльным жаночым манастыром, удастоена дыплома першай ступені ў тэматычнай намінацыі «Духоўнасць». У аснову гэтага выдання ўвайшлі малюнкі і фрагменты твораў выхаванцаў нядзельнай школы, якія шчыра любяць прападобную Еўфрасінню Полацкую — заснавальніцу Спаскага манастыра. Вобраз святой запаліў у чыстых сэрцах дзяцей агеньчык любові да Бога і блізкіх. Пад малітоўным покрывам прападобнай Еўфрасінні гэты агеньчык веры і любові мацнее і асвячае жыццё дзяцей на шляху да духоўнай дасканаласці і вечнай радасці.  (гл. апісанне).

У гэтай жа намінацыі дыплома першай ступені былі ўдастоены таксама кнігі выдавецтва Лізавецінскага жаночага манастыра ў горадзе Мінску: «Мы не можам жыць як усе» протаіерэя Андрэя Лемяшонка і «Блізкія Богу і людзям».

polockzem2019.jpg

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Кніга «Мы не можам жыць як усе» протаіерэя Андрэя Лемяшонка — гэта зборнік кароткіх вытрымак з гутарак духаўніка Лізавецінскай абіцелі. Шэсць частак кнігі прысвечаныя этапам доўгага і цяжкага шляху чалавека да Бога: «Мы адышлі ад закона», «Дзе Бог», «Вось мая душа», «Няправільнае “я”», «Бог патрэбны ўсім», «Мы павінны жыць».

«Калі мы захочам знайсці такое хрысціянства, якое можа сказаць: “можна жыць і для Бога, і для гэтага часовага свету”, — гэта ўжо будзе канец нашага хрысціянства. Мы не можам жыць як усе, калі ў нас Хрыстос», — кажа айцец Андрэй і запрашае чытача да ціхага, ўдумлівага разважання аб шляхах хрысціянскага жыцця.

У кнізе гаворыцца пра тое, як здабыць ўнутраную свабоду, адмовіўшыся ад сваіх жаданняў і планаў дзеля Бога, з чаго пачаць і на што абаперціся, змяняючы сваё жыццё. Як спасціся і што такое спасенне? Як даверыцца Богу? Якія мэты павінен ставіць перад сабой хрысціянін? Ці сапраўды мы хочам жыць з Богам і як умацавацца ў сваёй веры? Навошта мы вучымся маліцца і заставацца сам-насам з Богам? Якая малітва вышэй і карысней для чалавека? У чым сэнс заўсёднай працы нашай душы, якую мы не павінны пакідаць нават да апошняй хвіліны свайго жыцця? Чаму мы прывыкаем да граху і якія магчымасці падбаць дзеля свайго спасення дае нам Гасподзь? Як чалавеку змагацца з хваравітым успрыманнем свету? Як адухаўляць усё ў сваім жыцці, глядзець на свет вачыма любові і веры? У заключным раздзеле кнігі бацюшка кажа пра тое, як важна хрысціяніну пераадольваць цяжкасці на шляху да спасення.

 novaya-kniga-otca-andreya-lemeshonka-11-min.jpg

 

 

 

 

 

 

 

 

Кніга «Блізкія Богу і людзям» — гэта зборнік невялікіх апавяданняў з жыцця святых і праведных людзей. Усе гісторыі дакументальныя і ўзяты альбо са сведчанняў саміх герояў, альбо з успамінаў іх сучаснікаў. Матэрыялы выбудаваныя ў зваротным храналагічным парадку — ад нашых дзён да першых стагоддзяў хрысціянства..

Blizkie_Bogu_i_ludiam.jpg

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Кніга «Прыгоды сямейнага ката Гусарыка» Таццяны Дашкевіч, удастоеная дыплома першай ступені ў намінацыі «Разам з кнігай мы расцем», выдадзена Лізавецінскім жаночым манастыром горада Мінска.

Аповесць Таццяны Дашкевіч знаёміць чытачоў з чатырма пакаленнямі дружнай сям'і Котавых і іх улюбёнцамі катом Гусарыкам і сабакам. У апавяданні гаворыцца пра тое, што аднойчы ў хаце вялікай сям'і Котавых з'явілася маленькае кацяня. Назвалі яго Гусарыкам. Гусарыку трэба было стаць адважным вадалазам, адважным выратавальнікам, доблесным рыцарам і нават падышахам. Але ён не ведаў гэтага і весела гуляў з тэпцікамі сваёй маленькай гаспадыні. З яго гульні і пачалася гэтая вясёлая гісторыя. Гэтая кніга — пра такія важныя і часам непрыкметныя сямейныя каштоўнасці, як сапраўднае сяброўства, адданасць і любоў. Выданне цікавае не толькі для дзяцей старэйшага дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, але і іхніх бацькоў, бабуль і дзядуль.

Gusarik.jpg

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Усе праваслаўныя кнігі, удастоеныя ўзнагарод 58-га Нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі» прайшлі экспертызу ў Выдавецкім савеце Беларускай Праваслаўнай Царквы і па выніках рэцэнзавання атрымалі адпаведныя грыфы.

Выдавецкі савет БПЦ / Church.by