Протаіерэй Сергій Лепін: Дзень Святой Тройцы — гэта свята духоўнага лета

05 чэрвеня 2017

top.jpgПраваслаўныя хрысціяне адзначылі дзень Святой Тройцы 4 чэрвеня. Аб гісторыі і значэнні свята карэспандэнт Sputnik пагутарыла з протаіерэем Сергіем Лепіным, старшынёй Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы.

— Троіца — гэта апошняе свята Велікоднага часу, пасля якога царкоўны каляндар пачынае будзённы адлік нядзель: нядзеля першая пасля Пяцідзесятніцы, гядзеля другая... Гасподзь перад Сваім Узнясеннем на Неба загадаў Сваім вучням не пакідаць Іерусаліма, пакуль яны не атрымаюць абяцанага Святога Духа. Дзень Пяцідзесятніцы — гэта пяцідзесяты дзень пасля Вялікадня: іудзеі ў гэты дзень святкавалі дараванне яўрэйскаму народу закона Божага, якое адбылося на пяцідзесяты дзень іх выхаду з егіпецкага рабства. Калі апосталы сабраліся на святочную малітву, раптам пачуўся шум — быццам ад павеву ветру — і над галовамі апосталаў з'явіліся адмысловы знак, які нагадвае языкі полымя. Такім чынам Дух Святы бачна пазначыў Сваё сашэсце на апосталаў, — нагадаў святар.

Айцец Сергій падкрэсліў, што Пяцідзесятніцу называюць таксама днём Святой Тройцы і нават днём нараджэння Царквы, таму, што спасланне Духа Святога Царкве азнаменавала выкананне ўсіх прароцтваў аб Духу Святым і завяршэнне Богам адкрытага вучэння аб Прасвятой Тройцы. У гэты дзень Царкве падаравана была паўната Ісціны, і сама яна стала «стаўпом і сцвярджэннем Ісціны».

— Гасподзь прыйшоў на зямлю, каб, успрыняўшы на Сябе ўсю паўнату чалавечай прыроды, вылечыць нас ад граху і яго наступстваў, з тым, каб навучыць нас запаветам вечнага жыцця, з тым, каб прынесці крыжовую ахвяру для знішчэння грахоў за кожнага з нас, каб узнесці Сваё чалавецтва на Неба, а разам з гэтым — і падрыхтаваць шлях да Бога для кожнага верніка. Гасподзь пасля Свайго Уваскрасення не застаўся Сваім целам на зямлі са Сваімі вучнямі — Ён узнёсся, каб упрасіць Свайго Айца паслаць нам Духа Святога. Дзякуючы таму, што хрысціяне атрымліваюць Святога Духа, яны маюць магчымасць быць з Госпадам у пастаянным кантакце, не будучы абмежаванымі ні часам, ні прасторай, а толькі сваёй уласнай суб'ектыўнасцю, — распавёў протаіерэй, адзначыўшы, што да гэтага дня хрысціяне рыхтуюцца, ва ўсім пераймаючы апосталам.

— Яны імкнуцца быць разам, з Царквой, пераадольваючы страхі і небяспекі мітусні свету, следуючы загаду Госпада, не адлучацца ад духоўнага Іерусаліма — цэнтра радасці аб Уваскрэсшым і Узнесшымся Збаўцы і, зразумела, у малітве і чаканні Святога Духа. Гэта свята жыцця, свята пераможнай праўды Божай і духоўнага лета — для адзначэння гэтага храмы ўпрыгожваюць зелянінай. Мы заклікаем усіх наведваць у гэты дзень богаслужэнне. Будзе правільным, калі кожны з нас, жадаючы абнаўлення ад Духа Святога, ачысціць сваё сэрца пакаяннем, і асвяціць сваю душу Прычасцем Святых Тайн, і праявіць сваю веру ў справах міласэрнасці і любві, — сказаў старшыня СІНФА БПЦ.

На фота: святочнае ўбранне мінскага храма іконы Божай Маці «Усецарыца». 

Church.by