Праца выставы «Венцаносная Сям'я. Шлях Любові» ў Мастацкім музеі горада Брэста прадоўжана да 7 студзеня 2022 года
13 лістапада 2021З-за вялікай колькасці жадаючых наведаць у горадзе над Бугам выставу «Венцаносная Сям'я. Шлях Любові» яе праца прадоўжана да 7 студзеня 2022 года.
Усяго за месяц экспазіцыю ўжо змаглі ўбачыць каля 1500 чалавек, палова з якіх школьнікі і студэнты.
Місіянерскі выставачны праект, вядомы таксама як «Царская Сям'я. Узыходжанне», прадстаўлены ў Брэсцкай епархіі па благаславенню архіепіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Іаана. Выстава падрыхтавана інфармацыйнай службай Магілёўскай епархіі пры падтрымцы Дзяржаўнага архіва Расійскай Федэрацыі, Дзяржаўнага расійскага архіва кінафотадакументаў, Радыё «ВЕРА», фонду «Гісторыя Айчыны», Цэнтра абароны сям'і, мацярынства і дзяцінства «Пакровы».
Праект прысвечаны гісторыі жыцця апошняга рускага імператара Мікалая II і яго сям'і — імператрыцы Аляксандры, цэсарэвіча Аляксія, вялікіх княжон Вольгі, Таццяны, Марыі і Анастасіі. У экспазіцыю ўвайшлі фатаграфіі, якія захавалі найважнейшыя імгненні гістарычных і асабістых падзей венцаноснай сям'і, копіі дакументаў, кадры кінахронікі, карціны рускага мастака Паўла Рыжэнкі. На планшэтах размешчаны вытрымкі з кніг, успамінаў, выказванняў, дзённікавых запісаў царскай пары.
З першых дзён экскурсіі вядуць 10 валанцёраў.
Наведвальнікі пакідаюць водгукі са словамі глыбокай удзячнасці стваральнікам выставы за іх самаадданую працу і пажаданнямі далейшай плённай працы:
«Выстаўка прасякнута цёплым стаўленнем тых, хто яе стварыў, да сям'і цара Мікалая ІІ. Адчуваецца, што матэрыялы адбіралі старанна і з любоўю. Нам, якія жывуць праз стагоддзе, выстава тактоўна і асцярожна раскрывае душэўныя і духоўныя скарбы царскай сям'і, заахвочвае думаць аб сапраўдных каштоўнасцях у сучасным нам жыцці. Велізарная падзяка арганізатарам!» (Галіна Васільеўна Пісарук, кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры агульнага і рускага мовазнаўства філалагічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна).
«Як жа ўсё-такі важна духоўнае выхаванне ў сям'і! Сёння мне пашчасціла пабываць на выдатнай выстаўцы. Гэта быў цудоўны час: яшчэ раз акунуцца ў іншую эпоху, пранікнуцца лёсамі Раманавых, выверыць для сябе больш выразна сістэму сямейных каштоўнасцяў. Сустрэча стала яшчэ адным штуршком да пазнання глыбіні праваслаўнай веры, духоўнасці і патрыятызму» (студэнткі 4 курса філалагічнага факультэта БрДУ імя А. С. Пушкіна, якія вучацца ў корпусе, дзе першапачаткова была мужчынская гімназія, пабудаваная ў гонар нараджэння сына імператара Мікалая II цэсарэвіча Аляксія).
Раней выстава «Венцаносная Сям'я. Шлях Любові» экспанавалася ў розных гарадах Расіі і Беларусі. Дзякуючы гэтаму тысячы людзей змаглі даведацца больш пра жыццё сямейства імператара Мікалая ІІ.
* * *
Адрас Брэсцкага мастацкага музея: г. Брэст, вул. Герояў абароны Брэсцкай крэпасці, 60В (паўднёвая частка кальцавой казармы).
Графік працы музея: з 10.00 да 17.30 (пн., аўт. выхадны).
Кошт уваходнага білета: 5 руб. (дарослы), 2.80 руб. (дзіцячы з 7 гадоў).
Даведкі па тэлефоне: 28-91-76.