Кіраўнік моладзевага руху AGIOS правёў сустрэчу са студэнтамі

10 лютага 2021

IMG_20210209_191422_832.jpg

Сям'я — самая галоўная школа хрысціянскай любові. І ў ёй, як ў кожнай школе, трэба вучыцца. Вучыцца любові да бліжняга, уменню прабачаць, здольнасці саступаць. У пачатку лютага 2021 года кіраўнік моладзевага руху AGIOS Мікалай Камарчук правёў шэраг сустрэч на тэму «Роля сямейных каштоўнасцяў як фактару стабілізацыі сучаснай сям'і» са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Медыцынскага дзяржаўнага ўніверсітэта, а таксама з навучэнцамі Ліцэя БДУ, 1 ліцэя, ДУА СШ№ 165 школы і ДУА СШ№ 4 горада Мінска.

Сям'я заўсёды займала адно з найважнейшых месцаў сярод каштоўнасцяў чалавечага жыцця. Сям'я — гэта крэпасць, выратаванне ад цяжкасцяў, апора і падтрымка, абарона ад жорсткага свету. Моцная сям'я дорыць цяпло, утульнасць, спакой. Шчаслівы той, хто нарадзіўся і вырас у дружнай сям'і. У сям'і павінна панаваць любоў адно да аднаго, пра гэта ведае кожны. Але неабходна і разуменне, цярпенне, павага, гатоўнасць выслухаць і дапамагчы парадай або справай. Трэба быць гатовым ахвяраваць дзеля сям'і сваім часам, жаданнямі. Неабходна адчуваць адказнасць перад блізкімі, надаваць ім належную ўвагу.

Сям'я можа стаць па-сапраўднаму моцнай, калі праходзіць выпрабаванне часам, паколькі жыццё не бывае бясхмарным, і кожная сям'я праходзіць выпрабаванні на трываласць. У сапраўднай сям'і праблемы вырашаюцца разам, з бядой спраўляюцца разам. Тая сям'я, дзе жыве шчырасць, вернасць, аднадушнасць, дзе адчуваецца моцнае плячо, — трывалая і надзейная.

Што такое для чалавека сям'я? Гэта ў першую чаргу дом, калі ён напоўнены роднымі і любімымі людзьмі, дзе можна знайсці заспакаенне і падтрымку, дзе цябе ўсе любяць і клапоцяцца пра цябе. Гэта падмурак, на якім будуецца ўсё жыццё. Усе мы нараджаемся ў сям'і, а вырастаючы, ствараем сваю ўласную. Так уладкованы чалавек, і такое жыццё. Сямейныя каштоўнасці — гэта стаўленне чалавека да чалавека, поўнае любові і клопату. Мужчына і жанчына, ствараючы саюз, уносяць у яго кожны сваё, і ўсё гэта дае аснову сямейных адносін, стварае атмасферу, у якой будуць расці іх дзеці.

Пасля лекцыі адбылася жывая дыскусія, дзе моладзь задавала розныя пытанні, выказвала сваё меркаванне. Таксама многія дзяўчаты і юнакі цікавілася дзейнасцю моладзевага руху AGIOS.

Сhurch.by