Памёр Васіль Сёмуха — перакладчык Бібліі на беларускую мову

04 лютага 2019

top.jpg

На 84-м годзе жыцця сканаў вядомы беларускі перакладчык Васіль Сёмуха.

Нарадзіўся Васіль Сёмуха ў 1936 году на хутары Ясенец Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. У 6-гадовым узросце хлопчык страціў бацькоў: іх нямецкія акупанты расстралялі за сувязь з партызанамі. Тым не менш Сёмуха звязаў сваё жыццё з нямецкай мовай: ён скончыў рамана-германскае аддзяленне філалагічнага факультэта МДУ. Працаваў рэдактарам, інжынерам, настаўнікам нямецкай мовы ў школе, літаратурным супрацоўнікам газеты «Літаратура і мастацтва», паведамляе TUT.BY.

Адным з галоўных дасягненняў Сёмухі стаў пераклад на беларускую мову «Фаўста» Гётэ. Дзякуючы Васілю Сяргеевічу па-беларуску загучалі Шылер, Гофман, Рыльке, Томас Ман.

У 1995 годзе пераклаў на беларускую мову Новы Запавет і Псалтыр, у 2002 годзе — поўны тэкст Свяшчэннага Пісання Старога і Новага Запавету. Асновай тэксту паслужыў рускі Сінадальны пераклад Бібліі 1840 года.

Працы Васіля Сёмухі былі адзначаны ордэнам «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германіяй» (2001), узнагародай Латвіі «Ордэн трох зорак» і Дзяржаўнай прэміяй імя Якуба Коласа (1992).

Church.by