Слова мітрапаліта Веніяміна. Дзмітраўская памінальная субота [ВІДЭА]
06 лістапада 20216 лістапада 2021 года праваслаўныя хрысціяне адзначаюць асаблівы дзень памінання памерлых — Дзмітрыеўскую бацькоўскую суботу.
У гэты дзень, як і ў іншыя памінальныя дні, праваслаўныя хрысціяне моляцца аб упакаенні душ спачылых хрысціян. Але Дзмітраўская субота і мае асаблівы сэнс: устаноўленая пасля Кулікоўскай бітвы, яна нагадвае нам пра тых, хто загінуў за праваслаўную веру і Айчыну.
У Дзімітраўскую бацькоўскую суботу наведваюць магілы памерлых родных, у цэрквах і на могілках служаць памінальныя набажэнствы, дома ладзяць памінальныя трапезы, на якіх кажуць добрыя словы аб памерлых сваяках, каб ажывіць памяць пра іх і перадаць яе наступным пакаленням.