У дзень памяці свяціцеля Дзімітрыя Растоўскага архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый здзейсніў Літургію ў храме святой вялікамучаніцы Ірыны горада Масквы
11 лістапада 20218 лістапада 2021 года, у дзень памяці свяціцеля Дзімітрыя Растоўскага, архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый здзейсніў Бажэственную літургію ў храме святой вялікамучаніцы Ірыны горада Масквы, пры якім знаходзіцца прадстаўніцтва Беларускага Экзархату.
Дыяканскі чын узначаліў іерадыякан Варфаламей (Капінскі).
Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраваннем Ніны Сірыкян.
Святочныя богаслужэнні пачаліся падзячным малебнам з акафістам свяціцелю Дзімітрыю Растоўскаму.
Падчас Літургіі былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру ўкраінскаму і беларускаму народам, а таксама аб спыненні распаўсюджвання шкоднай павевы.
Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў архімандрыт Сергій (Брыч).
Па заканчэнні Бажэственнай літургіі быў здзейснены вадасвятны малебен аб спыненні распаўсюджвання шкоднай пошасці. Пасля чаго архіепіскап Дзімітрый павіншаваў прысутных са святам.
У сваю чаргу святары і прыхаджане павіншавалі ўладыку з днём тэзаімянінаў, праспявалі мнагалецце і ўручылі архіепіскапу Дзімітрыю памятныя падарункі.
Таксама ў гэты дзень у храме Уваскрасення Хрыстова горада Віцебска было здзейснена слаўленне свяціцелю Дзімітрыю Растоўскаму.
***
Па благаславенні Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла прадстаўніцтва Беларускага Экзархату ў Маскве адкрылася ў кастрычніку 2013 года ў прыходзе храма святой вялікамучаніцы Ірыны. Настаяцелем храма быў прызначаны архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый. Храм, пры якім адкрыта прадстаўніцтва, пабудаваны ў 1800 годзе. Пасля ганенняў на Царкву ў савецкі час храм быў вернуты вернікам у 1992 годзе.