У выдавецтве МінДА выйшаў зборнік матэрыялаў IV Міжнароднай канферэнцыі «Царкоўная навука ў пачатку трэцяга тысячагоддзя: актуальныя праблемы і перспектывы развіцця»

18 лістапада 2021

oblogka.jpg

У выдавецтве Мінскай духоўнай акадэміі выйшаў зборнік матэрыялаў IV Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Царкоўная навука ў пачатку трэцяга тысячагоддзя: актуальныя праблемы і перспектывы развіцця».

Форум, які праходзіў 26 лістапада 2019 года ў беларускай сталіцы, з'яўляецца адным з найважнейшых навуковых мерапрыемстваў, які штогод арганізуюцца ў Мінскай духоўнай акадэміі.

Праграма мерапрыемства ўключала пленарнае пасяджэнне і тэматычныя секцыі «Актуальныя праблемы сучаснай біблеістыкі і багаслоўя», «Актуальныя праблемы сучаснай царкоўна-гістарычнай навукі», «Актуальныя праблемы сучаснага рэлігіязнаўства», «Актуальныя праблемы царкоўна-практычных дысцыплін». У рамках канферэнцыі прагучала 47 дакладаў, прадстаўленых выкладчыкамі, аспірантамі, магістрантамі і студэнтамі духоўных і свецкіх навучальных устаноў Беларусі і блізкага замежжа.

Навуковымі рэцэнзентамі зборніка выступілі:

  • Архімандрыт Афанасій (Сакалоў), рэктар Мінскай духоўнай акадэміі, кандыдат багаслоўя, дацэнт
  • Архімандрыт Сергій (Акімаў), прафесар Мінскай духоўнай акадэміі, доктар багаслоўя
  • А. В. Слесараў, прарэктар па навуковай рабоце Мінскай духоўнай акадэміі, кандыдат багаслоўя, дацэнт.

Адказны за выпуск: прарэктар А. В. Слесараў.

Выданне адрасавана выкладчыкам гуманітарных дысцыплін, спецыялістам у галіне рэлігіі і рэлігіязнаўства, тэолагам, багасловам, культуролагам і ўсім, хто цікавіцца пытаннямі біблеістыкі, багаслоўя, канфесійнай гісторыі і рэлігіязнаўства.

Мяркуецца размяшчэнне зборніка ў навукаметрычнай базе «Расійскі індэкс навуковага цытавання» (РІНЦ) на платформе электроннай бібліятэкі навуковых публікацый eLIBRARY.RU.

Прэс-служба МінДА/Сhurch.by