У выдавецтве Мінскай духоўнай акадэміі выйшла кніга архімандрыта Сергія (Акімава) «Гісторыя Хрысціянскай Царквы ў данікейскі перыяд»

11 лістапада 2021

357.jpg

У выдавецтве Мінскай духоўнай акадэміі выйшаў вучэбны дапаможнік «Гісторыя Хрысціянскай Царквы ў данікейскі перыяд», падрыхтаваны прафесарам архімандрытам Сергіем (Акімавым).

Кніга прысвечана гісторыі Хрысціянскай Царквы ў I-III стст. У ёй паслядоўна разглядаецца гісторыя ганенняў, старажытныя хрысціянскія ерасі і расколы, багаслоўе і кананічнае ўладкаванне Старажытнай Царквы. Дадаткі, якія змяшчаюць пытанні і спіс рэкамендуемых крыніц і даследаванняў, дазваляюць актыўна выкарыстоўваць кнігу ў адукацыйным працэсе.

Выданне выйшла ў серыі «Вучэбныя дапаможнікі Мінскай духоўнай акадэміі» і рэкамендавана вучэбна-метадычным аб'яднаннем па гуманітарнай адукацыі ў якасці дапаможніка для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці 1-21 01 01 «Тэалогія» (заключэнне Прэзідыума Савета ВМА ГА ад 26.09.2018 г.). Акрамя таго, кніга рэкамендавана Навукова-метадычнай радай Мінскай духоўнай акадэміі ў якасці вучэбнага дапаможніка для духоўных школ па спецыяльнасці «Багаслоўе» (пратакол № 8 ад 17 снежня 2020 г.).

Вучэбны дапаможнік прызначаны для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў, якія навучаюцца па спецыяльнасці 1-21 01 01 «Тэалогія», для студэнтаў духоўных навучальных устаноў, а таксама для ўсіх, хто цікавяцца багаслоўем і гісторыяй Старажытнай Царквы.

МінДА/Church.by