У выдавецтве Мінскай духоўнай акадэміі выйшла кніга архімандрыта Сергія (Акімава) «Усяленскія саборы»

02 лістапада 2021

9.jpg

У выдавецтве Мінскай духоўнай акадэміі выйшаў вучэбны дапаможнік «Усяленскія Саборы», падрыхтаваны прафесарам архімандрытам Сергіем (Акімавым).

У кнізе разглядаецца гісторыя сямі Усяленскіх Сабораў, пастановы якіх з'яўляюцца часткай праваслаўнага падання. Аўтар выклаў праблематыку царкоўных дагматычных рухаў IV-IX стагоддзяў, закрануў пытанні царкоўна-дзяржаўных адносін і царкоўныя праблемы кананічнага характару. Дадаткі, якія змяшчаюць пытанні і спіс рэкамендуемых крыніц і даследаванняў, дазваляюць актыўна выкарыстоўваць кнігу ў адукацыйным працэсе.

Выданне выйшла ў серыі «Вучэбныя дапаможнікі Мінскай духоўнай акадэміі» і рэкамендавана вучэбна-метадычным аб'яднаннем па гуманітарнай адукацыі ў якасці дапаможніка для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па спецыяльнасці 1-21 01 01 «Тэалогія» (заключэнне Прэзідыума Савета ВМА па ГА ад 26.09.2018 г.). Акрамя таго, кніга рэкамендавана навукова-метадычным саветам Мінскай духоўнай акадэміі ў якасці вучэбнага дапаможніка для духоўных школ па спецыяльнасці «Багаслоўе» (пратакол № 8 ад 17 снежня 2020 г.).

Вучэбны дапаможнік прызначаны для студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў, якія навучаюцца па спецыяльнасці 1-21 01 01 «Тэалогія», для студэнтаў духоўных навучальных устаноў, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца багаслоўем і гісторыяй Старажытнай Царквы. 

Прэс-служба МінДА/Church.by