У свята Казанскай іконы Божай Маці архіепіскап Дзімітрый здзейсніў Літургію ў храме святой велікамучаніцы Ірыны горада Масквы
06 лістапада 20214 лістапада 2021 года, у свята Казанскай іконы Божай Маці, архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый здзейсніў Бажэственную літургію ў храме святой велікамучаніцы Ірыны горада Масквы, пры якім знаходзіцца прадстаўніцтва Беларускага Экзархату.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: протаіерэй Ігар Пігараў, протаіерэй Аляксандр Аўсіевіч, іераманах Серапіён (Сянькевіч).
Дыяканскі чын узначаліў іерадыякан Варфаламей (Капінскі).
Богаслужэбныя спевы выканаў хор храма пад кіраваннем Ніны Сірыкян.
Па заканчэнні Літургіі быў здзейснены вадасвятны малебен аб вызваленні ад маравой пошасці, затым архіепіскап Дзімітрый звярнуўся да прыхаджан са словамі навучання і падаў усім багамольцам архіпастырскае благаславенне.
***
Па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла прадстаўніцтва Беларускага Экзархату ў Маскве адкрылася ў кастрычніку 2013 года ў прыходзе храма святой велікамучаніцы Ірыны. Настаяцелем храма быў прызначаны архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый. Храм, пры якім адкрыта прадстаўніцтва, пабудаваны ў 1800 годзе. Пасля ганенняў на Царкву ў савецкі час храм быў вернуты вернікам у 1992 годзе.