У Слуцку адкрылася выстаўка работ удзельнікаў VI Міжнароднага мастацкага пленэру «Святасць зямлі Беларускай», прысвечанага памяці мітрапаліта Філарэта
17 кастрычніка 202115 кастрычніка 2021 у філіяле «Галерэя мастацтваў імя У. С. Садзіна» Слуцкага краязнаўчага музея адкрылася выстава па выніках VI Міжнароднага мастацкага пленэра «Святасць зямлі Беларускай», прысвечанага памяці мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі і Году народнага адзінства. У экспазіцыю ўключаны палотны мастакоў з Беларусі, Расіі і Малдовы, а таксама прадстаўлены абразы, дзіцячыя малюнкі, партрэты і фатаграфіі мітрапаліта Філарэта.
У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык, дырэктар Слуцкага краязнаўчага музея Наталля Серык, сакратар Слуцкага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Ігар Штэпа і свяшчэннаслужыцелі Слуцкай епархіі.
З прывітальным словам і расказам пра выставу выступіў старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык. Затым аб важнасці дадзенай ініцыятывы распявёў протаіерэй Ігар Штэпа, адзначыўшы, што ўклад уладыкі Філарэта у духоўнае адраджэнне Беларусі цяжка цалкам ацаніць, гэтым будзе займацца яшчэ не адно пакаленне. Затым святар у саслужэнні клірыкаў Міхайлаўскага кафедральнага сабора горада Слуцка здзейсніў малебны спеў перад пачаткам усякай добрай справы, пасля якога хор духавенства праспяваў незабыўнаму ўладыку Экзарху вечную памяць.
Шосты па ліку Міжнародны мастацкі пленэр «Святасць зямлі Беларускай», прысвечаны памяці мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і Году народнага адзінства праходзіў у верасні 2021 года ў гарадскім пасёлку Івянец. Пасля завяршэння пленэру работы яго ўдзельнікаў экспанаваліся ў Палацы культуры горада Маладзечна і Нацыянальным мастацкім музеі горада Мінска.