Ва ўсіх храмах Беларускай Праваслаўнай Царквы моляцца аб дараванні міру народу Беларусі
15 жніўня 2020Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, ва ўсіх храмах і манастырах Беларускай Праваслаўнай Царквы ўзносяцца малітвы аб дараванні міру нашай зямлі.
_______________________________________________________
УСІМ ЕПАРХІЯЛЬНЫМ ПРААСВЯШЧЭННЫМ
БЕЛАРУСКАЙ ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ
Вашы Высокапраасвяшчэнствы і Прыасвяшчэнствы!
З пачуццём шчырага болю і трывогі за родны майму сэрцу народ Беларусі, які перажывае цяпер складаны час, звяртаюся да ўсіх вас, архіпастыраў Беларускай Праваслаўнай Царквы, і прашу Вас, пачынаючы з сённяшняга дня, ажыццяўляць наступнае:
- Ва ўсіх храмах і манаскіх абіцелях Вашых епархій за кожнай Бажэственнай літургіяй узносіць да Госпада асаблівыя малітвы аб дараванні міру і дабрабыту беларускаму народу.
- На патроенай екценні ўзносіць наступныя прашэнні:
Міласэрным вокам паглядзі на людзей зямлі Беларускай і зрабі яе неадольнай ад разладаў і падзелаў, молім Цябе, Міласэрны Госпадзі, пачуй і памілуй.
Прасвяці святлом Свайго богаспазнання азмрочаных злосцю, параненых ацалі і мір краіне нашай даруй, молім Цябе, Усёмагутны Творча, пачуй і памілуй.
Ты Тваю запаведзь даў нам, любіць Цябе Бога нашага і бліжняга свайго, зрабі, каб нянавісць, варожасць, крыўды і іншыя беззаконні спыніліся, ісцінная ж любоў няхай пануе ў людзях зямлі Беларускай, молімся Табе, Спасіцель наш, хутка пачуй і спагадліва памілуй.
- Пасля выгаласу варта ўзносіць спецыяльную малітву за беларускі народ, тэкст якой на царкоўнаславянскай і беларускай мовах дадаецца.
З любоўю ў Госпадзе
+ Павел,
мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі,
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі
_______________________________________________________
Молитва о белорусском народе
Владыко небеси и земли, Предвечный Боже! Ты весь мир сотворил премудростию Твоею и Духом Святым всех просвещаеши, оживотворяеши и укрепляеши. Ты людской род тако возлюбил, что и Сына Своего Единороднаго на землю послал, дабы все, кто уверовал в Него, стали чадами Твоими и наследниками Небеснаго Твоего Царствия.
Смиренно молимся Тебе, Владыко Вседержителю, защити землю нашу Белорусскую и народ наш, и, простив вся наша прегрешения вольная и невольная, сохрани нас от находящих бед, скорбей и искушений. Даруй нам, Господи, Духа премудрости и страха Божия, Духа крепости и благочестия, дара смирения и рассуждения.
Низпосли, Господи, мир Твой на предержащие власти страны нашея и на всех, живущих в ней. Не предаждь нас служити суете и неправде мира сего лукавого, но, да утвердишася в вере и надежде на Тя, научимся творити волю Твою и вся заповеди Твоя потщимся исполнити, яко у Тебе источник жизни и во свете Твоем узрим свет.
Даруй нам, Господи, благодать и ревность о имени Твоем и о правде Твоей и вся ко временному житию потребная, предстательством и покровом Пречистыя и Преблагословенныя Владычицы нашея Богородицы и Приснодевы Марии, молитвами всех святых в земле Белорусской просиявших и всех святых Твоих, с ними же Тебе славу, благодарение и поклонение возсылаем, Безначальному Отцу, со Единородным Твоим Сыном, и Всесвятым, и Благим, и Животворящим Твоим Духом, ныне и присно, и во веки веков. Аминь.
_______________________________________________________
Малітва за беларускі народ
Уладыка нябёс і зямлі, Прадвечны Божа! Ты ўвесь свет стварыў прамудрасцю Тваёю і Духам Святым усіх прасвятляеш, ажыватвараеш і ўмацоўваеш. Ты людскі род так палюбіў, што Сына Свайго Адзінароднага на зямлю паслаў, каб усе, хто ўвераваў у Яго, сталі дзецьмі Тваімі і спадчыннікамі Нябеснага Твайго Царства.
Пакорліва молімся Табе, Уладыка Уседзяржыцелю, абарані зямлю нашу Беларускую і народ наш, і, прабачыўшы ўсе нашы грахі вольныя і міжвольныя, захавай нас ад бед, смуткаў і спакус. Даруй нам, Госпадзі, Духа мудрасці і страху Божага, Духа моцы і набожнасці, дар пакоры і развагі.
Пашлі, Госпадзі, мір Твой на ўладаносцаў краіны нашай і на ўсіх, хто жыве ў ёй. Не дай нам служыць мітусні і няпраўдзе гэтага свету ліхога, але, умацаваўшыся ў веры і надзеі на Цябе, навучымся выконваць волю Тваю і ўсе запаведзі Твае пастараемся выканаць, бо ў Табе крыніца жыцця, і ў святле Тваім убачым святло.
Даруй нам, Госпадзі, благадаць і дбайнасць аб імені Тваім і праўдзе Тваёй і ўсё для часовага жыцця гэтага патрэбнае, заступніцтвам і пакровам Прачыстай і Праблагаславёнай Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі, малітвамі ўсіх святых, у зямлі Беларускай праслаўленых, і ўсіх святых Тваіх, з імі ж Табе славу, падзяку і пакланенне ўзносім, Безпачатнаму Айцу, з Адзінародным Тваім Сынам, і Усесвятым, і Добрым, і Жыватворным Тваім Духам, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амінь.