Выйшаў у свет першы нумар часопіса «Манастырскі хранограф»

15 чэрвеня 2017

f03d2bd0622b1f990fff7d13ef26c843.JPG

Выйшаў у свет першы нумар часопіса «Манастырскі хранограф» — афіцыйнага выдання Сінадальнага аддзела па справах манастыроў і манаству Беларускай Праваслаўнай Царквы.

У нумары прадстаўлена інфармацыя аб дзейнасці Сінадальнага аддзела па справах манастыроў і манаству Беларускага Экзархату ў 2016 годзе.

У рубрыцы «Манаскія канферэнцыі» прадстаўлены агляд пытанняў, што абмяркоўваліся на двух манаскіх канферэнцыях: у Полацкім Спаса-Еўфрасіннеўскім і Мінскам Елісавецінскім манастыры.

У рамках ўзаемадзеяння Сінадальнага аддзела па справах манастыроў і манаству з манстырамі Беларускага Экзархату старшыня аддзела епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый з 13 ліпеня 2015 г. па 13 студзеня 2017 года наведаў усе абіцелі Беларускай Праваслаўнай Царквы з мэтай азнаямлення з іх жыццём і дзейнасцю. У рубрыцы «Наведванне манастыроў» размешчана адпаведная інфармацыя.

Два даклады старшыні Сінадальнага аддзела па справах манастыроў і манаству «Узнікненне і заснаванне манастыра: спосабы арганізацыі манаскай абшчыны» і «Значэнне ігумена ў духоўным станаўленні новапачатковай браціі», зачытаныя на манаскіх канферэнцыях, увайшлі ў рубрыку «Слова старшыні Сінадальнага аддзела».

Раздзел «Настаяцелі, намеснікі і ігуменні манастыроў Беларускай Праваслаўнай Царквы» прысвечаны кіраўнікам беларускіх манастыроў.

Супрацоўнікі Сінадальнага аддзела, наведваючы манастыры Беларускага Экзархату, задавалі пытанні аб манаскім жыцці архіпастырам і пастырам, ігуменам і ігуменням, манахам. У рубрыцы «Інтэрв'ю» прыведзена падборка пытанняў, якія былі зададзены, і адказы.

Поўнай картай беларускіх манастыроў завяршаецца першы нумар «Манастырскага хранографа». Выданне змяшчае цікавы ілюстрацыйны матэрыял.

Манастырскі хранограф / Church.by