Завяршыў працу рэспубліканскі навучальны семінар «Місія і міласэрнасць — IX»

17 ліпеня 2019

top.jpg

У Мінскай духоўнай семінарыі завяршыў сваю працу Дзявяты рэспубліканскі навучальны семінар «Місія і міласэрнасць», які праходзіў з 7 па 13 ліпеня 2019 года па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і пры падтрымцы рэктара семінарыі архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя.

Арганізатарамі семінара выступілі Сінадальны місіянерскі аддзел Беларускага Экзархату, Місіянерская лабараторыя пры кафедры апалагетыкі Мінскай духоўнай акадэміі, місіянерскае брацтва пры Мінскай духоўнай семінарыі ў гонар прападобнай Еўфрасінні Полацкай.

Вучэбная праграма семінара ўключала 38 гадзін абавязковых заняткаў і 8 гадзін заняткаў па выбару. Удзельнікі праслухалі лекцыі па тэмах:

  • Біяэтыка — протаіерэй Сергій Лепін, доктар тэалогіі, старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ, выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі.
  • Біблейскія заняткі (Новы Запавет) — іераманах Яўстафій (Халіманкоў), кандыдат багаслоўя, выкладчык Мінскай духоўнай семінарыі.
  • Будызм у Беларусі — Шатраўскі Сяргей Іосіфавіч, кандыдат багаслоўя, прарэктар па навуковай рабоце Інстытута тэалогіі імя свв. Мяфодзія і Кірыла БДУ, выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі.
  • Герменеўтыка Старога Запавету і місія — іерэй Міхаіл Самкоў, кандыдат багаслоўя, выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі.
  • Місіялогія — іерэй Сергій Цімашэнкаў, кандыдат багаслоўя, старшыня Сінадальнага місіянерскага аддзела БПЦ, выкладчык Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі.
  • Місіянерства на прыходзе — іерэй Аляксандр Багдан, клірык Свята-Петрапаўлаўскага сабора г. Ваўкавыска, выпускнік Мінскай духоўнай акадэміі.
  • Пошукі рэсурсаў пры перажыванні гора — іерэй Раман Арцёмаў, магістр філасофскіх навук, магістр псіхалогіі, загадчык завочнага аддзялення Мінскай духоўнай акадэміі, выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі.
  • Асаблівасці сучаснага апалагетычнага дыялогу — іерэй Раман Арцёмаў, магістр філасофскіх навук, магістр псіхалогіі, загадчык завочнага аддзялення Мінскай духоўнай акадэміі, выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі.
  • Асэнсаванае разуменне праваслаўнага богаслужэння — дыякан Іаан Ляшчанка, магістр тэалогіі, выпускнік Мінскай духоўнай акадэміі, выкладчык Мінскага духоўнага вучылішча.
  • Рыторыка: як распазнаць хітрыкі ў спрэчцы — іерэй Сергій Цімашэнкаў, кандыдат багаслоўя, старшыня Сінадальнага місіянерскага аддзела БПЦ, выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі і семінарыі.
  • Сектазнаўства — Нагорны Алег Рыгоравіч, каардынатар СРуБ (Супрацьсектанцкі Рух Беларусі), спецыяліст па сектах.
  • Фандрайзінг у сацыяльнай сферы — Кнацько Юлія Ігараўна, кандыдат культуралогіі, выкладчык Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў; Шахновіч Ірына Анатольеўна — намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце ДУА «Галоцкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа» Пухавіцкага раёна.
  • Царква і выклікі будучыні — іерэй Аляксандр Кухта, намеснік старшыні Сінадальнага місіянерскага аддзела БПЦ, выпускнік магістратуры Мінскай духоўнай акадэміі.
  • Этыка даверу — Кодзенеў Максім Аляксеевіч, магістр гуманітарных навук, выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі і Інстытута тэалогіі імя свв. Мяфодзія і Кірыла БДУ. 

12 ліпеня была здзейснена Бажэственная літургія, падчас якой многія ўдзельнікі прычасціліся Святых Хрыстовых Тайн. У другой палове дня ў актавай зале МінДС удзельнікам былі выдадзены сертыфікаты, якія пацвярджаюць іх удзел у семінары.

Па сведчанні ўдзельнікаў і арганізатараў, семінар «Місія і міласэрнасць» з'яўляецца шмат у чым унікальным мерапрыемствам, у якім гарманічна спалучаецца дух хрысціянскага братэрства, ідэя актыўнага служэння бліжняму і Богу, а таксама насычаная вучэбная праграма.

Семінары «Місія і міласэрнасць» — унікальная з'ява ў жыцці Беларускай Праваслаўнай Царквы. На працягу шасці дзён удзельнікі наведвалі богаслужэнні, лекцыі, гутаркі і трэнінгі. Усе выкладчыкі з'яўляюцца спецыялістамі, што паспяхова злучаюць навуковую працу з інтэнсіўнай практычнай дзейнасцю.

МінДС / Church.by